Саюз вызвалення Беларусі (справа): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя
Радок 1:
'''Справа «Саюза вызвалення Беларусі»''' — палітычна-крымінальная справа распачатая [[ДПУ БССР]] ў [[1930]]  г. супраць дзеячаў беларускай навукі і культуры; частка [[рэпрэсіі ў БССР, 1929-1931|рэпрэсій у БССР 1929—1931 гг.]].
 
Справа пачалася арыштам ([[17 лютага]] [[1930]]  г.) [[Пётр Ільючонак|П. Ільючонка]]. Агулам па справе СВБ вясной—летам 1930 арыштавалі '''108''' дзеячаў беларускай навукі і культуры. Першапачаткова у ДПУ за кіраўніцтва СВБ лічылі [[В. Ластоўскі|В. Ластоўскага]], [[А. Цвікевіч]]а і [[А. Смоліч]]а, але іх уплыў у Беларусі быў невялікі. Пазней за кіраўніцтва ВСБ у ДПУ лічыліся [[Аляксандр Фаміч Адамовіч|А. Адамовіч]], [[Антон Баліцкі|А. Баліцкі]], П. Ільючонак і [[Дзмітрый Прышчэпаў|Дз. Прышчэпаў]], але іх справу разглядалі асобна . Абвінавачанні ў прыналежнасці да СВБ выстаўляліся [[Янка Купала|Я.Купалу]] і [[Якуб Колас|Я.КоласКоласу]]у, [[У. Ігнатоўскі|У. Ігнатоўскаму]], [[І. Васілевіч]]у і інш.
 
Справу падследных-камуністаў вылучылі ў асобную вытворчасць. Калегіяй АДПУ усе арыштаваныя, апроч 18, былі асуджаныя на розныя тэрміны зняволення або ссылкі. У. Ігнатоўскі застрэліўся [[4 лютага]] [[1931]]  г. Кіраўнікі СВБ былі асуджаны на 10 гадоў лагераў кожны (рэабілітаваныя ў чэрвені [[1988]]  г.), справа разглядалася асобна. Большасць астатніх падазроных як члены СВБ — 77 чалавек [[ссылка|высланая]] на 5 гадоў ва ўнутраныя раёны [[СССР]]. Усяго па справе было асуджаны 86 чалавек. У [[1937]]—[[1941]]  гг. справа была перагледжана, многіх з падазроных як членаў СВБ расстралялі, іншыя зняволеныя ў лагеры. У 1937—1939 ліквідаваныя і многія следчыя ДПУ, што вялі справу «Саюза вызвалення Беларусі». Рэпрэсіі супраць падазроных як членаў СВБ, што засталіся ў жывых на той час, адбыліся ў 1949—1952.
 
Справа «Саюза вызвалення Беларусі» азначыла сабой першыя практычныя наступствы змянення балансу сіл у ВКП(б) і выніковага павароту палітычнага курсу ў СССР і БССР (бач [[палітыка ў СССР, 1920-1929]] і [[палітыка ў БССР, 1920-1929]]), якія адбыліся ў канцы 1920-х гг. і былі скіраваныя, у т. л., на згортванне тагачаснай нацыянальнай палітыкі («карэнізацыя»). <!--Гэты сказ, магчыма, варта ў Палітыку…-->Вастрыня крытыкі нацыянал-дэмакратызму вырасла яшчэ ў [[1927]] г; [[Камуністычная партыя Беларусі]] у [[1929]]  г. сваёй устаноўкай прызнала нацыянал-дэмакратызм «галоўнай небяспекай на дадзеным этапе развіцця», а ў маі [[1930]]  г. рэзалюцыяй свайго [[Трынаццаты з'езд КПБ(б)|XIII з'езду]] назвала яго «галоўнай небяспекай для нацыянальнай палітыкі».<ref name=chyh/>
 
== Ацэнкі ==
Радок 34:
* БІНДЗЮК Павел<!-- Мікалаевіч-->
* [[П. Бузук|БУЗУК Пётр]]
* [[Андрэй ВікенцевічВікенцьевіч Бурдзейка|БУРДЗЕЙКА Андрэй]]
* [[Янка Бялькевіч|БЯЛЬКЕВІЧ Янка]]
* БЯДРЫЦКІ Яўген<!-- Іванавіч-->