Андрэй Аляксандравіч Богуш: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дзякуючы be-x-old:Андрэй Богуш
(Няма розніцы)

Версія ад 23:20, 11 снежня 2011

Андрэ́й Алякса́ндравіч Бо́гуш (11 ліпеня 192521 ліпеня 2009) — беларускі фізік-тэарэтык. Член-карэспандэнт НАН Беларусі (1994)[1]. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1988), доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар.

Біяграфія

Андрэй Аляксандравіч нарадзіўся ў мястэчку Карэлічы Гродзенскай вобласці. Сярэднюю адукацыю атрымаў у школе рабочай моладзі, атрымаў залаты медаль. У 1947 годзе паступіў на аддзяленне фізікі фізіка-матэматычнага факультэту БДУ. У 1952 годзе скончыў БДУ з чырвоным дыпломам. Пасля гэтага працаваў настаўнікам фізікі СШ №8 у Магілёве, а з 1953 года — выкладчыкам і пазней старэйшым выкладчыкам фізікі Магілёўскага педагагічнага інстытута. У 1957 годзе Андрэй Аляксандравіч Богуш вырашыў паступіць у аспірантуру Інстытута фізікі АН БССР, кандыдацкую дысертацыю на тэму «Прымяненне каварыянтных метадаў у тэорыі элементарных часціц» абараніў у 1963 годзе. У 1974 годзе Андрэй Аляксандравіч абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Канечныя ператварэнні групаў сіметрыі і іх прадстаўленняў у тэорыі элементарных часціц» — першую ў Беларусі ў галіне фізікі элементарных часціц. Аўтар больш як 300 навуковых прац. У 1980 годзе ўзнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. З 1978 да 2004 узначальваў створаную ім лабараторыю фізікі высокіх энергій. Потым — галоўны навуковы супрацоўнік інстытута. Адначасова з даследчыцкай дзейнасцю з 1961 да 1997 года (з 1976 на пасадзе прафесара) працаваў на кафедры тэарэтычнай фізікі БДУ. Чытаў агульны курс квантавай механікі, спецыяльныя курсы па класічнай тэорыі поля, квантавай электрадынаміцы, тэорыі групаў у фізіцы, калібровачнай палявой тэорыі электраслабых узаемадзеянняў. Падрыхтаваў 11 кандыдатаў ды 4 дактароў фізіка-матэматычных навук.

Навуковыя працы

  • А. А. Богуш, Л. Р. Мароз. Уводзіны ў тэорыю класічных палёў. Мн. 1968. 388 с.
  • А. А. Богуш. Уводзіны ў палявую тэорыю элементарных часціц. Мн. 1981. 390 с.
  • А. А. Богуш. Уводзіны ў калібровачную палявую тэорыю электраслабых узаемадзеянняў. Мн. 1987. 359 c.
  • А. А. Богуш. Нарысы па гісторыі фізікі мікраклімата / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут фізікі ім. Б. І. Сцяпанава. — М.: Едиториал УРСС, 2004. — 297 с ISBN 5-354-00586-8.

Крыніцы

Зноскі

  1. Вучоныя Беларусі: Андрэй Аляксандравіч Богуш (Да 75-годдзя з дня нараджэння) // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя фізіка-матэматычных навук. №3, 2000 (С. 137—138)

Літаратура

  • Андрэй Аляксандравіч Богуш : да 80-годдзя са дня нараджэння / НАН Беларусі, ІФ імя Б. І. Сцяпанава, ЦНБ імя Я.Коласа. — Мн.: Принтлайн, 2005. — 114 с. (руск.)
  • Бібліяграфія прац А. А. Богуша. — Мн.: ИФ НАНБ. 2000. — 46 с. (руск.)