Віктар Казько: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+ 3 categories; ± 2 categories using HotCat
др clean up using AWB (7893)
Радок 38:
 
«Сібірскі» перыяд жыцця будучага пісьменніка, паводле яго ўласнага прызнання, стаў пачаткам складанага псіхалагічнага пра-цэсу, звязанага з актыўнай працай памяці, — узгадваннем мінулага, пошуку свайго «я» ў ім. «У Сібіры, у далечыні ад роднага дому, каваўся ланцужок памяці, які звязваў мяне з маім домам, звяно за звяном паўставала мінулае. Мінулае гэта клікала ў дарогу да сябе самога. А можа быць, хто ведае, каб вярнуцца, трэба спачатку ўцячы, каб набыць што-небудзь, трэба нешта згубіць, каб навучыцца цаніць тое, што меў».
Гэтае пранікненне ў нетры ўласнай памяці, яе патаемныя сховы, спроба праз уласны ўспамін рэстаўраваць былое ў нечым тоесныя псіхалагічнаму экзерсісу, выкананаму [[Марсель Пруст|МарсэлемМарселем Прустам]] у суб'ектыунай эпапеі «У пошуках згубленага часу». Як і французскі майстар, В. Казько перажыў той момант, калі вектар пісьменніцкай увагі накіраваўся ў былое, да вытокаў дзіцячай памяці.
 
== Аналіз творчасці пісьменніка ==
Радок 67:
Пісьменнік знаходзіць у Беларусі куточак, дзе прырода асабліва шчодрая на фарбы і хараство, — Палессе. Так, прынамсі, уяўляўся яму гэты рэгіён напрыканцы сямідзесятых, калі ён пасяліўся ў сялянскай хаце ў адной з вёсак Гомельскага Палесся, месяцамі жыў у ёй, назіраючы прыродны колазварот, побыт і норавы палешукоў. 3 гэтых назіранняў, адзначаных пэўным адценнем ідылічнасці, нарадзіўся першы з «экалагічных» твораў празаіка — аповесць «Цвіце на Палессі груша» (1978). Вызначэнне «экалагічныя» варта ўжываць умоўна, бо тэма ўзаемадачыненняў чалавека і прыроды разглядаецца празаікам найбольш у агульнаэстэтычным, маральным і філасофскім ракурсе; чыста экалагічныя праблемы ўваходзяць у поле ўвагі аўтара, але не займаюць у ім цэнтральнае месца.
 
«Цвіце на Палессі груша» — твор, у якім апяваецца хараство Палесся, размаітасць краявідаў, невычэрпнасць прыроднай, зямной сілы, што жывіць сваімі сокамі і расліны, і жывёл, і чала-века. У творы дамінуюць яркія зрокавыя вобразы, прычым апавяданне вядзецца праз унутраныя маналогі і бачанне нямка — Яўмена Ярыгі. Абмяжоўваючы такім чынам абсягі ўспрыняцця, пісьменнік імкнуўся пераакцэнтаваць увагу на маральную віду шчасць, якой у надзвычайнай ступені надзелены нямы Яўмен. Істота галоўнага героя надзелена той недасведчанасцю, наіўнасцю, свежасцю ўспрыняцця, якая раней назіралася ў дзіцячых персанажах прозы В. Казько. Што датычыцца наўмыснага звужэння погляду, дык у сусветнай літаратуры гэты прыём не раз ужываўся ў розных формах «плыні свядомасці» (маленькі МарсэльМарсель у суб'ектыўнай эпапеі М. Пруста, Бенджамен з «Шуму і ярасці» У. Фолкнера).
 
«Загана» Яўмена спрыяе заглыбленню гэтага персанажа ў еднасць з прыродай. Перанёсшы жыццёвыя няўдачы, развёўшыся з жонкай, ён канцэнтруецца на тых тонкіх, няўлоўных імпульсах, якія абумоўліваюць «прыроднае» быццё чалавека, знітоўваюць яго з усім жывым. Праз складаны метафарычны лад аповесці акрэсліваюцца два вобразы, праз якія, нібы праз жывое люстэрка, бачыць Яўмен адбіткі ўласнага лёсу. Гэта — самотная, абпа-леная пажарам груша-дзічка на ўскраіне вёскі і аграмадная рыбіна — карп, які выбраўся на волю з калгаснай сажалкі. Вобраз апаленай дзічкі асацыятыўна звязваецца з тэмай сіроцтва і ваеннага дзяцінства Яўмена. Карп, які наталяецца воляй, вандруючы па меліярацыйных канавах, надзелены прыродным віталізмам, неўтаймоўным клёкам, уласцівым і жывёльнаму, і людскому свету. Тры вобразы паяднаныя адзіным біярытмам, які лучыць усё жывое ў свеце, адзіным законам хараства і гармоніі, паводле якога існуе Сусвет.
Радок 82:
 
Творы В. Казько апошніх год дадаюцца да творчага досведу празаіка відавочным плёнам і абумоўліваюць новы канцэптуальны пласт яго прозы — вострасацыяльны, звязаны з актуаліямі канца XX ст. Агульны вектар творчасці В. Казько праглядаецца ў кантэксце беларускай прозы як рух або тэндэнцыя да стварэння рамана новага кшталту, у якім наспявае пераход сінкрэтызму ў сінтэтызм, аналітыкі і дыдактыкі ў канцэптуальнасць і філасафічнасць.
 
{{Пісьменнікі і паэты Беларусі}}
 
{{DEFAULTSORT:Казько Віктар Апанасавіч}}
Радок 90 ⟶ 92:
[[Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі]]
[[Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі]]
 
{{Пісьменнікі і паэты Беларусі}}
 
[[be-x-old:Віктар Казько]]