Абу Сулейман ан-Насір

Абу Сулейман ан-Насір Лідынілах (араб. أبو سليمان الناصر لدين الله‎‎) — мараканскі тэрарыст, адзін з лідараў міжнароднай ісламісцкай тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава»[1][2][3]. Пасля гібелі Абу Аймана аль-Іракі ў лістападзе 2014 года ўзначаліў «ваенны савет» групоўкі. Раней выконваў ролю ваеннага саветніка ІД.

Абу Сулейман ан-Насір
араб. أبو سليمان الناصر‎‎
Дата нараджэння XX стагоддзе
Месца нараджэння
Дата смерці 24 лютага 2011(2011-02-24)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць Аль-Каіда
Бітвы/войны

Аб Абу Сулеймане вядома вельмі мала. Яго сапраўднае імя — Німан Салман Мансур аз-Зайдзі[4] (араб. نيمان سلمان منصور الزيدي‎‎). Нейкі час ён узначальваў іракскае аддзяленне «Аль-Каіды», стаўшы пераемнікам Абу Аюба аль-Масры забітага сілавікамі ў красавіку 2010 года. З гэты моманту Абу Сулейман — ваенны саветнік у арганізацыі «Ісламская дзяржава Ірак» — папярэдніцы ІД.

У лютым 2011 года іракскія сілавікі абвясцілі, што ім нібыта ўдалося ліквідаваць Абу Сулеймана ў горадзе Хіт, што на захад ад Багдаду. Аднак прадстаўнікі ІД абверглі гэтую інфармацыю[5][6].

Зноскі

  1. [1] Архівавана 2 красавіка 2012. A picture of Abu Suleiman al-Nasser, dated 1 February 2011, at the site of Bill Warner, PI.
  2. ИГИЛ в лицах. Кто руководит самой радикальной в мире организацией. Аргументы и Факты (28 кастрычніка 2014). Праверана 3 ліпеня 2015.
  3. Преемник убитого в Ираке высокопоставленного террориста учился в России. NEWSru.com (16 мая 2010). Праверана 3 ліпеня 2015.
  4. Al Qaeda in Iraq's security minister captured in Anbar. Праверана 28 September 2014.
  5. Sherlock, Ruth; Samaan, Gaziantep; Samaan, Magdy (9 November 2014). "Islamic State leader Abu Bakr al-Baghdadi's close aide killed in US air strike". Telegraph. Праверана 23 May 2015.
  6. Masi, Alessandria (10 November 2014). "If ISIS Leader Abu Bakr al-Baghdadi Is Killed, Who Is Caliph Of The Islamic State Group?". International Business Times. Праверана 23 May 2015.