Авад Мухамед Ахмед ібн Ауф

Авад Мухамед Ахмед ібн Ауф або Авад бэн Ауф (араб. أحمد عوض بن عوف‎‎‎; нар. 1954) — дзяржаўны, палітычны і ваенны дзеяч Судана[2][3]. Выконваў абавязкі прэзідэнта Судана 11—12 красавіка 2019 года.

Авад Мухамед Ахмед ібн Ауф
араб. أحمد عوض بن عوف‎‎‎
Сцяг в.а. прэзідэнта Судана (Старшыня Пераходнага ваеннага савета)
11 красавіка 2019 — 12 красавіка 2019
Папярэднік Амар аль-Башыр
Пераемнік Абдэль Фатах аль-Бурхан
Сцяг Першы віцэ-прэзідэнт Судана
23 лютага 2019 — 11 красавіка 2019
Папярэднік Бакры Хасан Салех
Сцяг Міністр абароны Судана
23 жніўня 2015 — 14 красавіка 2019
Папярэднік Мустафа Асман Абейд Салім
Нараджэнне не раней за 1954 і не пазней за 1957
Партыя
Дзейнасць палітык, ваенны
Род войскаў Узброеныя сілы Судана
Званне генерал-лейтэнант

Біяграфія правіць

Ауф займаў пасаду начальніка ваеннай разведкі, а таксама старшыні Аб’яднанага камітэта начальнікаў штабоў, перш чым быў вызвалены ад пасады ў чэрвені 2010 года ў рамках буйной ваеннай перастаноўкі[4].

Ауф быў у спісе грамадзян, на якіх у маі 2007 года былі накладзены санкцыі з боку ЗША. У Вашынгтоне былі незадаволены яго добрымі сувязямі з Іранам. Акрамя гэтага генерал падазраваўся ў тым, што ён аддаваў загады жорстка распраўляцца з мірным насельніцтвам падчас вайны ў Дарфуры[5]. Заяўляецца, што ібн Ауф мог каардынаваць авіябамбардзіроўкі мірных жыхароў, атакі на вёскі, перасяленні іх жыхароў і масавыя гвалтаванні[6].

Пасля 2010 года ён некаторы час займаў пасаду пасла Судана ў Амане.

23 лютага 2019 года Ауф быў першым віцэ-прэзідэнтам Судана, змяніўшы Бакры Хасана Салеха на гэтай пасадзе пасля роспуску ўрада прэзідэнтам Амарам аль-Башырам, які адбыўся ў выніку масавых пратэстаў[2].

11 красавіка 2019 года Авад бэн Ауф аб’явіў аб затрыманні Амара аль-Башыра і распусціў дзеючыя органы ўлады, а затым узначаліў новы Ваенны пераходны савет[7].

12 красавіка падаў у адстаўку дзеля захавання адзінства ўзброеных сілаў, назваўшы сваім пераемнікам генерала Абдэль Фатаха Бурхана[8]. Адстаўка адбылася на фоне масавых пратэстаў з патрабаваннем найхутчэйшых палітычных пераўтварэнняў[6].

Зноскі