Адміністрацыйны падзел Румыніі

У адміністрацыйным плане Румынія падзяляецца на 41 жудзец, якія падраздзяляюцца на 256 муніцыпіяў і 2686 камун. Жудзецы кіруюцца прэфектамі, якія прызначаюцца цэнтральным урадам, але з 2006 года абавязанымі быць беспартыйнымі. Выключэннем з'яўляецца муніцыпій Бухарэст.

Палітыка
Румынія

Артыкул — частка серыі:
Палітычная сістэма
Румыніі

У адпаведнасці з Рэгламентам Еўрапейскага саюза № 1059/2003, тэрыторыя Румыніі падзяляецца на 8 рэгіёнаў развіцця, якія з'яўляюцца не адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі, а толькі статыстычнымі зонамі краіны.

Камуны падзяляюцца на сёлы, якія не маюць сваёй адміністрацыі. Усяго ў Румыніі 13092 сяла.

У Румыніі непрызнаная нацыянальна-тэрытарыяльная аўтаноміяСекуйскі край.

Наменклатура тэрытарыяльных адзінак правіць

Адміністрацыйны падзел Румыніі адпавядае стандарту NUTS:

  • Узровень NUTS 1: Румынія
  • Узровень NUTS 2: 8 рэгіёнаў развіцця
  • Узровень NUTS 3: 41 жудзец і 1 муніцыпій (Бухарэст)
  • Узровень NUTS 4: не выкарыстоўваецца
  • Узровень NUTS 5: 256 гарадоў і 2686 камун