Аксамітная кніга

Аксамітная кніга — радаслоўная кніга найболей знатных баярскіх і дваранскіх родаў Расіі. Складзеная ў 1687 годзе ў сувязі з адменай месніцтва (1682) і пасля спынення складання разрадных кніг. Назва па аксамітнай вокладцы. У Аксамітную кнігу ўключаныя: «Гасудараў радасловец» 15551556, які складаецца пераважна з радаслоўных запісаў нашчадкаў Рурыкавічаў і Гедзімінавічаў (царскі, княжыя, баярскія роды), а таксама матэрыялы за другую палову XVI—XVII стагоддзяў з радаслоўных роспісаў, пададзеных прадстаўнікамі гэтых родаў у 1682—1687.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т.1).