Батыя́ль, батыяльная зона (ад стар.-грэч.: βαθύς, bathýs — глыбокі) — экалагічная глыбакаводная зона дна Сусветнага акіяна, размешчаная паміж прыбярэжнай сублітараллю (плыткай зонай) і абісаллю — глыбакаводнай зонай ложа акіяна. Знаходзіцца галоўным чынам у межах мацерыковага схілу і ў сваю чаргу належыць да афатычнай зоны акіяна.

Пелагічныя вобласці

Верхняя мяжа батыяльнай зоны залежыць ад глыбіні, на якой пакаты шэльф пераходзіць у параўнальна круты схіл. Батыяль акаймоўвае ўсе мацерыкі і займае каля 15 % дна акіянаў.

Тэрмін ужываецца ў гідрабіялогіі, акіяналогіі, марской біялогіі і іхтыялогіі для назвы зоны пражывання арганізмаў, якія аддаюць перавагу глыбіні акіяна ў межах 200—3000. м.

Умовы правіць

  • Значны ціск (да 25 Мн/м² або 250 кгс/см²).
  • Амаль поўная адсутнасць святла.
  • Малыя сезонныя тэмпературныя ваганні.
  • Малыя сезонныя ваганні шчыльнасці вады.
  • Рухомасць вод — адносна слабая, але значна большая, чым у абісалі.
  • Рэльеф дна — расчлянёны.
  • На дне — несуцэльнае покрыва ападкаў і маюцца шматлікія выхады карэнных парод.
  • У жывёльным свеце назіраецца прыкметная разнастайнасць, а ў ніжняй батыялі шмат відаў рыб, пераходных да абісальных формаў.
  • Расліннасць вельмі бедная, з-за недахопу святла.

Літаратура правіць

  • Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  • Батиаль // Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред М. С. Гиляров. Ред. колл. А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд. исправл. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 50. — 864 с. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-002-9. (руск.)

Спасылкі правіць