Белорусская земля

«Белорусская земля» — грамадска-палітычная, літаратурная і пазапартыйна-народная газета. Выдавалася ў 1918 г. у Менску на рускай мове. Афіцыйны выдавец — Саюз беларускіх арганізацый, фактычна з'яўлялася органам Народнага сакратарыята БНР.

«Белорусская земля»
Тып газета
Выдавец Саюз беларускіх арганізацый
Заснавана 20 лютага 1918
Спыненне публікацый 1918
Мова руская
Галоўны офіс

Заснавана 20 лютага 1918 г. (планавалася выдаваць 2 разы на тыдзень), 1 сакавіка 1918 г. выйшаў 1-ы нумар. Друкавала дакументы выканкома Савета Усебеларускага з'езда, пастановы, загады і аб'явы Народнага сакратарыята і падначаленых яму органаў, артыкулы дзеячаў нацыянальнага руху. Апублікавала (№ 1) «Мемарандум Народнага сакратарыята Беларусі прадстаўніку Вышэйшай германскай акупацыйнай улады», «Устаўную грамату да народаў Беларусі», загад № 1 выканкома Савета Усебеларускага з'езда, артыкул А. І. Цвікевіча «Лёс Беларусі» і інш. Выйшлі некалькі нумароў газеты.

Зноскі

Літаратура правіць