Ваніна[2] (руск.: Ва́нино) — пасёлак гарадскога тыпу ў Хабараўскам краі Расіі, адміністрацыйны цэнтр Ванінскага раёна, размешчаны на мацерыковым узбярэжжы Татарскага праліва Японскага мора.

Пасёлак гарадскога тыпу
Ваніна
Герб
Герб
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Заснаваны
1943
Першая згадка
1907
Плошча
  • 31,54 км²
Вышыня цэнтра
20 м
Насельніцтва
  • 15 485 чал. (2017)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
42137
Паштовыя індэксы
682860
Код АКАТП
Афіцыйны сайт
Ваніна на карце Расіі ±
Ваніна (Расія)
Ваніна
Ваніна (Хабараўскі край)
Ваніна

Гісторыя правіць

Упершыню бухта з’явілася на расійскіх марскіх картах у 1876 годзе, дзякуючы экспедыцыі па даследаванні Татарскага праліва. Гісторыя засялення паселішча пачынаецца з 1907 года, са з’яўленнем лесапрамыслоўца Цішкіна, адсюль і першая назва населенага пункта — Цішкіна. Засваенне бухты пачалося ў 1939 годзе. Да гэтага часу ў бухце знаходзілася толькі адно прадпрыемства — Лесаўчастак. Афіцыйная дата заснавання порта — 18 кастрычніка 1943 года.

У красавіку 1944 года быў датэрмінова здадзены ў эксплуатацыю першы пірс, 20 ліпеня 1945 года з Камсамольска-на-Амуры ў бухту Ваніна прыбыў першы цягнік. У будаўніцтве чыгункі вялікую ролю адыгралі зняволеныя, салдаты будаўнічых батальёнаў, а таксама каля 50 тысяч ваеннапалонных. У пасёлку была адкрыта чыгуначная станцыя, якая носіць назву «Ваніна-Вакзал». Порт Ваніна, Ванінскі ТПЛ (Ванінскі транзітна-перасыльны лагер) стаў перасадачным пунктам для этапаў вязняў, якія накіроўваліся на Калыму.

Зноскі

  1. https://web.archive.org/web/20170731141731/http://www.gks.ru/free_doc/doc_2017/bul_dr/mun_obr2017.rar Праверана 31 ліпеня 2017.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16). — карта Хабараўскага края