Віктар Фёдаравіч Какоўка

Віктар Фёдаравіч Какоўка (нар. 15 студзеня 1949) — беларускі палітык, у 19901995 гадах адзін з членаў Апазіцыі БНФ у складзе Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання.

Віктар Фёдаравіч Какоўка
Нараджэнне 15 студзеня 1949(1949-01-15) (75 гадоў)
Партыя
Адукацыя

Біяграфія правіць

У 1975 годзе скончыў фізічны факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў інжынерам-тэхнолагам завода «Вымяральнік» у г. Наваполацку.

Абраны народным дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання ад Наваполацкай-індустрыяльнай выбарчай акругі № 176.

Удзельнічаў у распрацоўцы і прыняцці Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі, падрыхтоўцы законапраектаў да нечарговай сесіі Вярхоўнага Савета 24-25 жніўня 1991 года, на якой была абвешчана незалежнасць Беларусі.

Пражывае ў Наваполацку.

Зноскі

Літаратура правіць