Генерал-губернатар Багамскіх Астравоў

Генерал-губернатар Садружнасці Багамскіх Астравоў (англ.: Governor-General of the Commonwealth of the Bahamas) — прадстаўнік манарха Садружнасці Багамскіх Астравоў (у наш час каралева Елізавета II). Паколькі каралева не можа знаходзіцца ва ўсіх Каралеўствах Садружнасці, яна прызначае прадстаўнікоў для выканання сваіх абавязкаў у якасці каралевы Багамскіх астравоў. Генерал-губернатары нясуць адказнасць за прызначэнне прэм'ер-міністра, а таксама іншых Міністраў Урада пасля кансультацый з прэм'ер-міністрам.

Генерал-губернатар Садружнасці Багамскіх Астравоў
Governor-General of the Commonwealth of the Bahamas
Пасаду займае
Артур Аляксандр Фоўлкс
з 14 красавіка 2010 (2010-04-14)
Узначальвае
Форма звароту Яго Правасхадзіцельства
Афіцыйная рэзідэнцыя Дом Урада (Багамскія астравы)
Прызначаецца Каралевай Багамаў
(Елізавета II)
Пасада з’явілася 31 ліпеня 1973 (1973-07-31)
Першы на пасадзе Майла Батлер
Апошні на пасадзе Артур Аляксандр Фоўлкс
Сайт bahamas.gov.bs
Дом Урада ў Насау — афіцыйная рэзідэнцыя генерал-губернатара

Спіс генерал-губернатараў Садружнасці Багамскіх Астравоў правіць

Імя Партрэт Заняў пасаду Пакінуў пасаду
Сэр Джон Уорбертан Пол
(часовы)
  10 ліпеня 1973 (1973-07-10) 31 ліпеня 1973 (1973-07-31)
1-ы Сэр Майла Батлер   31 ліпеня 1973 (1973-07-31) 22 студзеня 1979 (1979-01-22)[1]
2-гі Сэр Джэральд Кэш   22 студзеня 1979 (1979-01-22) 25 чэрвеня 1988 (1988-06-25)
3-ці Сэр Генры Мілтан Тэйлар   26 чэрвеня 1988 (1988-06-26) 1 студзеня 1992 (1992-01-01)
4-ы Сэр Кліфард Дарлінг   2 студзеня 1992 (1992-01-02) 2 студзеня 1995 (1995-01-02)
5-ы Сэр Орвіл Тэрнкуэст  (англ.)   3 студзеня 1995 (1995-01-03) 13 лістапада 2001 (2001-11-13)
6-ы Дама Айві Дзмонт  (англ.)
(да 1 студзеня 2002 года —
часовы)
  13 лістапада 2001 (2001-11-13) 30 лістапада 2005 (2005-11-30)
Пол Эдэрлт
(часовы)
  1 снежня 2005 (2005-12-01) 1 лютага 2006 (2006-02-01)
7-ы Артур Дыян Ханна   1 лютага 2006 (2006-02-01) 14 красавіка 2010 (2010-04-14)
8-ы Сэр Артур Фоўлкс   14 красавіка 2010 (2010-04-14) на пасадзе

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Памёр на пасадзе генерал-губернатара