Герб Іарданіі — адзін з дзяржаўных сімвалаў Іарданіі, уяўляе сабой бронзавы шчыт, на якім дамінуе лазоравы дыск. Над шчытом арол натуральнага колеру з распраўленымі ў бакі крыламі, які абапіраецца на дыск; за дыскам - скрыжаваныя сцягі арабскага паўстання, шаблі, дзіды, лукі і стрэлы; унізе шчыт апраўлены трыма залатымі пшанічнымі каласамі - справа і зялёнай пальмавай галінай - злева, перавітых стужкай ордэна адраджэння, да якой прымацаваны знак ордэна 1-й ступені, на залатой дэвізнай стужцы, у ніжняй частцы герба, надпіс чорнымі літарамі на арабскай мове: «Абдала II ібн Аль Хусейн Бін Аўн, Кароль Хашаміцкага Каралеўства Іарданія, Той, Хто шукае падтрымку і кіраўніцтва ад Бога»; герб накладзены на чырвоную падбітую срэбрам мантыю з залатой бахрамой, перавязаную залатымі шнурамі, з залатымі пэндзлямі, і увянчаную залатай іарданскай каралеўскай каронай.

Герб Іарданіі