Данатас Навікас
Данатас Навікас (літ.: Donatas Navikas, нар. 30 чэрвеня 1983, Укмярге) — літоўскі футбаліст, паўабаронца клуба «Мінія» з Крацінгі.
Нарадзіўся |
30 чэрвеня 1983[1] (40 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | Літва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 182 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 78 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Мінія | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 27 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Клубная кар’ера правіць
Пачаў кар’еру ў родным горадзе Укмярге, пазней гуляў за розныя клубы, але найбольшую колькасць матчаў правёў за клайпедскі «Атлантас». У 2008 гуляў за белгарадскі клуб «Салют-Энергія», а ўлетку 2009 далучыўся да «Мінска». У сезоне 2012 гуляў за «Славію-Мазыр», пасля чаго вярнуўся ў «Атлантас».
З 2015 года гуляў у Першай лізе за «Палангу», якой у сезоне 2017 дапамог атрымаць перамогу ў другім дывізіёне і выйсці ў A Лігу. З 2018 года пачаў працаваць трэнерам у «Атлантасе», выступаючы таксама ў Другой лізе за «Атлантас B», аднак пазней «Атлантас B» быў выключаны з Другой лігі, і паўабаронца перабраўся ў «Мінію» з Крацінгі, разам з якой перамог у Другой лізе і выйшаў у Першую лігу.
Дасягненні правіць
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Літвы: 2013
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Літвы (2): 2004, 2014
- Уладальнік Кубка Літвы: 2003
- Пераможца Першай лігі Літвы: 2017
- Пераможца Другой лігі Літвы: 2018 (зона Захад)
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2010
Зноскі
- ↑ Donatas Navikas // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.