Даная (стар.-грэч.: Δανάη) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі дачка аргаскага цара Акрысія, маці Персея. Паводле міфа, Акрысію была прадказаная смерць ад рукі ўнука, таму ён зняволіў Данаю у меднай вежы, куды не мог зазірнуць ніхто са смяротных. Зеўс пракраўся ў вежу ў выглядзе залатога дажджу, і ад яго Даная нарадзіла Персея. Міф аб Данаі паслужыў сюжэтам многіх твораў мастакоў эпохі Адраджэння (Карэджа, Тыцыяна, Рэмбранта і інш.)

«Даная» Рэмбранта, 1636—1647, Эрмітаж, Санкт-Пецярбург

Літаратура правіць

Спасылкі правіць