Дзмітрый Юр’евіч Загул

Дзмітрый Юр'евіч Загул (укр.: Дмитро Юрійович Загул; 1890 — 1944) — украінскі пісьменнік, перакладчык.

Дзмітрый Загул
Дмитро Загул
Асабістыя звесткі
Псеўданімы І. Майдан, Б. Тиверець, Д. Буковинець, С. Юрась, Г. Юрисіч
Дата нараджэння 28 жніўня 1890(1890-08-28)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1944[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці
Мова твораў украінская мова
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Вучыўся ў Чарнавіцкім універсітэце. Друкавацца пачаў у 1912 годзе. У 1913 годзе выйшла першая кніга вершаў «Мярэжка». Друкаваўся пад псеўданімамі І. Майдан, М. Сучасны, С. Юрась, Б. Тыверац, М. Сулам. У гады 1-й сусветнай вайны 1914—1918 пераехаў у Расію, з 1918 года жыў у Кіеве. Выйшлі паэтычныя зборнікі «З зялёных гор», 1918; «На мяжы», 1919, «Наш дзень» (1925), «Матывы» (1927). Пераклаў на ўкраінскую мову паэму А. А. Блока «Дванаццаць», творы Ф. Шылера, І. В. Гётэ, Г. Гейнэ. Яму належыць першы ва Украіне досвед стварэння сістэматычнага курса тэорыі літаратуры («Паэтыка», 1923).

26 лютага 1933 арыштаваны, 9 мая асуджаны на 10 гадоў лагераў па абвінавачванні ў прыналежнасці да контррэвалюцыйнай арганізацыі, якая рыхтавала ўзброенае паўстанне супраць савецкай улады. Пакаранне адбываў у Забайкаллі (станцыя Урульга). У 1943 тэрмін зняволення быў падоўжаны. Памёр пры нявысветленых абставінах. Рэабілітаваны 29 красавіка 1957 года па хадайніцтве Саюза пісьменнікаў Украіны.

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.