Дубавэ (Цячыўскі раён)

Дубавэ[1] (укр.: Дубове) — пасёлак гарадскога тыпу ў Цячыўскім раёне Закарпацкай вобласці Украіны, размешчаны ў Карпатах і мае статус горнага населенага пункта.

Пасёлак гарадскога тыпу
Дубавэ
укр.: Дубове
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
ПГТ з
Вышыня цэнтра
411 м
Насельніцтва
10000 чалавек (2018)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3134
Паштовы індэкс
90591
КААТУУ
2124455600
Дубавэ на карце Украіны ±
Дубавэ (Цячыўскі раён) (Украіна)
Дубавэ (Цячыўскі раён)
Дубавэ (Цячыўскі раён) (Закарпацкая вобласць)
Дубавэ (Цячыўскі раён)

Геаграфія правіць

Пасёлак размешчаны за 37 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра. Праз яго праходзіць шасэйная дарога ЦячыўУсць-Чорна. Дубавэ раскінулася на абодвух берагах ракі Тэрэсвы, што працякае па ўшчэллю, перасякаючы з поўначы на поўдзень Паланынскі хрыбет. З Дубавэ пачынаецца турыстычны маршрут на гару Апецьку (1511 метраў). Клімат у пасёлку ўмераны. Тыповая архітэктура прыватных дамоў - гэта маленькія хаты з драўлянымі стрэхамі, сцены пакрытыя дранкай, а таксама з адкрытым ганкам. У 1999 г. праз мястэчка праходзіла вузкакалейная чыгунка Тэрэсва — Усць-Чорна, якой курсіравалі таварныя і пасажырскія цягнікі. На паўночна-ўсходняй ускраіне рака Пасічны ўпадае ў Тэрэсву.

Гісторыя правіць

У другой палове XVII ст. гэта мясцовасць перайшла ў валоданне Хустскага замку, а з канца XVII — пачатку XVIII ст. належала феадалу Даўгаю. За сваю гісторыю мястэчка ўваходзіла ў склад некалькіх дзяржаўных утварэнняў - Каралеўскай Венгрыі, Аўстра-Венгрыі, Чэхаславакіі, Карпацкай Украіны, УССР, знаходзіліся пад часовай акупацыяй Румыніі ў 1919 г. і Венгрыі ў 1939-1944 гг.

Зноскі