Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Дзісна)

Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — мураваны каталіцкі храм у г. Дзісна Мёрскага раёна Віцебскай вобласці.

Каталіцкі храм
Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
55°34′09″ пн. ш. 28°12′52″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія Каталіцызм
Епархія Віцебская дыяцэзія
Архітэктурны стыль архітэктура барока[d]
Дата скасавання 1882
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

У 1630 г. шляхціц Полацкага ваяводства Крыштаф Малкевіч-Хялчоўскі запрасіў у Дзісну айцоў францішканцаў, пабудаваў для іх кляштар з касцёлам і званіцай. Гэта былі драўляныя будынкі, узнесеныя на беразе Дзвіны. Пасля ён падараваў ім маёнтак Клімоўшчыну.

У 1773 г. на месцы драўлянага касцёла францішканцы пабудавалі новы касцёл пад тытулам Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.

У 1831 г. касцёл ліквідавалі, а законнікі былі вымушаны пакінуць горад. У 1839 г. святыню вярнулі вернікам як парафіяльную, а ў 1851 г. яна была кансэкравана біскупам Жылінскім.

Падчас пажару 1882 г. касцёл быў значна пашкоджаны, аднак ужо ў 1883 г. адбудаваны і асвечаны кс. Пятром Валіцкім.

У 1938 г. касцёл зноў прынялі францішканцы, але праз год іх праца была спынена савецкай уладай, а кс. Валяр’ян Міхно арыштаваны.

На пачатку ліпеня 1941 г., калі нямецкія войскі дайшлі да Дзвіны і там адбываліся ваенныя дзеянні, згарэлі плябанія, званіца і касцёльны дах.

Пасля вайны католікі Дзісны хацелі адбудаваць святыню, але ўлады не далі на гэта дазволу. У 1958 г. вайскоўцы ўзарвалі касцёл разам з пахаваннямі, якія знаходзіліся пад падлогай. Засталіся толькі тры сцяны, пярэдняя сцяна была разбураная.

У 80-я гады католікі Дзісны зрабілі прыбудоўку да паўднёвай сцяны, і такім чынам утварылася капліца ў закрыстыі былога касцёла. На могілках ў 1990-я гг. пабудавана каталіцкая капліца, на месцы папярэдняй.

У траўні 2007 г. у касцёле адбываліся вялікія будаўнічыя работы. На 2016 г. касцёл меў усе сцены, быў адноўлены дах і вокны. Тры крыжы на фасадзе асвяціў Віцебскі біскуп Уладзіслаў Блін. Пачаты ўнутраныя работы[1].

Архітэктура правіць

Мураваная святыня мае памер 35х16 м і сцены таўшчынёю 1,5 м.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць