Лабэншчына

вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Лабэ́ншчына[1] (трансліт.: Labenščyna, руск.: Лабенщина) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Лашанскага сельсавета.

Вёска
Лабэншчына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Паштовыя індэксы
223038
Аўтамабільны код
5
Лабэншчына на карце Беларусі ±
Лабэншчына (Беларусь)
Лабэншчына
Лабэншчына (Мінская вобласць)
Лабэншчына

За 0,4 км на захад ад вёскі — археалагічны помнік Лабэншчына, гарадзішча культуры позняй штрыхаванай керамікі (канец I тыс. да н. э. — III ст.).

Назва правіць

Назва адыменнага паходжання, ад імя з коранем Lab-, які звязаны з літоўскім labas «добры, прыдатны, прыемны».

Магчыма, ад Labėnas (такі антрапонім аднаўляецца ў літоўскай антрапаніміі са спольшчанага прозвішча Labenskas).

Не менш імаверна, што першапачатковы антрапонім, які даў назву гэтай вёсцы, быў Лабунас, Labūnas. Пра гэта сведчаць два тапонімы ў адным рэгіёне з Лабэншчынай — на паўночнай Міншчыне: Лабуншчына — вёска каля Сілічаў, і Лабуншчына — зніклы хутар, які быў на цяперашняй тэрыторыі мінскага мікрараёна «Каменная горка» (каля 59-й сярэдняй школы).

Крыніцы правіць

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

Спасылкі правіць