Лі Хі Хо
Лі Хі Хо (кар.: 이희호; 21 верасня 1922, Сеул — 10 чэрвеня 2019, Сеул) — паўднёвакарэйская палітык, змагарка за правы жанчын і забеспячэнне міру. Першая лэдзі Паўднёвай Карэі (1998—2003).
Лі Хі Хо | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
кар.: 이희호 | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Сон Мюн Сун[d] | ||||||
Пераемнік | Квон Ян Сук | ||||||
Нараджэнне |
21 верасня 1922 |
||||||
Смерць |
10 чэрвеня 2019 (96 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Муж | Кім Тэ Джун | ||||||
Дзеці | Кім Хон Голь[d] | ||||||
Веравызнанне | метадызм[d] | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, пацыфіст | ||||||
Месца працы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія правіць
Нарадзілася ў Сеуле падчас японскай акупацыі Карэі . З 1942 года вучылася на факультэце гуманітарных навук і мастацтваў каледжа Іхва (цяпер Жаночы універсітэт Іхва), але з-за палітыкі японскіх улад вучобу перапыніла. У 1946 годзе стала вывучаць англійскую філалогію ў Педагагічным каледжы Сеўльскага ўніверсітэта. Атрымала ступень бакалаўра.
З 1962 года да 2009 года была замужам за 8-м прэзідэнтам Паўднёвай Карэі Кім Дэ Джунам. У сям’і нарадзіўся адзін сын; акрамя таго, Лі Хі Хо была мачахай для дваіх сыноў Кіма ад першага шлюбу.
Адна з першых феміністак Паўднёвай Карэі. На працягу ўсяго свайго жыцця актыўна выступала за пашырэнне правоў і магчымасцей жанчын і выкараненне гендэрнай дыскрымінацыі. Падчас аўтарытарных рэжымаў разам з Кім Дэ Чжунам удзельнічала ў прадэмакратычных рухах, пазней — працавала над паляпшэннем міжкарэйскіх адносін . Узначальвала цэнтр міру Кім Дэ Чжуна, які быў заснаваны яе мужам для садзейнічання міру і канструктыўным міжкарэйскім адносінам, а таксама для барацьбы з беднасцю. Суправаджала мужа на Міжкарэйскі саміт (2000) .
Лі памерла ва ўзросце 96 гадоў ад раку печані 10 чэрвеня 2019 года ў Сеуле.
Пахавана на Сеўльскіх нацыянальным могілках.