Манітобскі ўніверсітэт

Манітобскі ўніверсітэт (англ.: University of Manitoba) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Вініпег у правінцыі Манітоба, Канада.

Манітобскі ўніверсітэт
англ.: University of Manitoba
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of Manitoba
Заснаваны 1877
Размяшчэнне Вініпег, Манітоба, Канада
Сайт umanitoba.ca
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Заснаваны ў 1877 годзе, гэта першы універсітэт у Заходняй Канадзе. Манітобскі ўніверсітэт з'яўляецца буйнейшым універсітэтам правінцыі як па колькасці студэнтаў, так і па плошчы кампуса. Сярод выпускнікоў універсітэта ёсць лаўрэаты Нобелеўскай прэміі, лаўрэаты прэміі Акадэміі, узнагароджаныя ордэнам «За заслугі» і алімпійскія медалісты.

Структура правіць

  • Факультэт сельскай гаспадаркі і харчавання
  • Школа сельскай гаспадаркі
  • Факультэт архітэктуры
  • Школа мастацтва
  • Факультэт мастацтваў
  • Школа бізнесу
  • Факультэт адукацыі
  • Факультэт інжынерыі
  • Факультэт навакольнага асяроддзя, зямлі і рэсурсаў
  • Факультэт магістратуры і аспірантуры
  • Факультэт навук пра здароўе
  • Школа стаматалагічнай гігіены
  • Каледж стаматалогіі
  • Каледж медыцыны
  • Каледж медсястрынства
  • Каледж фармацыі
  • Каледж навук пра рэабілітацыю
  • Факультэт кінезіялогіі і рэкрэацыйнага менеджменту
  • Факультэт права
  • Факультэт музыкі
  • Факультэт прыродазнаўчых навук
  • Факультэт сацыяльнай працы

Спасылкі правіць