Марцін Віскара (ісп.: Martín Vizcarra; нар. 22 сакавіка 1963) — Прэзідэнт Перу (20182020).

Марцін Віскара
ісп.: Martín Alberto Vizcarra Cornejo
Дата нараджэння 22 сакавіка 1963(1963-03-22)[1][2][…] (61 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Род дзейнасці інжынер у цывільным будаўніцтве, палітык
Месца працы
Бацька César Vizcarra[d]
Жонка Maribel Díaz Cabello[d]
Узнагароды
Аўтограф Аўтограф
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Інжынер па адукацыі, Марцін Віскара прыйшоў у палітыку толькі ў 2010 годзе пасля ўдзелу ў пратэстах супраць нераўнацэннага фінансавання рэгіёнаў і іх падаткаабкладання. Падчас гэтых маніфестацый ён прадэманстраваў сваё ўменне дамаўляцца і прыміраць варагуючыя бакі. Неўзабаве Марцін Віскара быў абраны губернатарам рэгіёна Mакегуа. У 2016 годзе Педра Пабла Кучынскі, які быў тады кандыдатам на пасаду прэзідэнта, паклікаў яго ў сваю каманду. Так Віскара стаў спачатку віцэ-прэзідэнтам, а з 2018 — прэзідэнтам Перу.

У сваёй прамове парламенту пасля ўступлення на пасаду 24 сакавіка 2018 года Марцін Віскара галоўнай задачай назваў барацьбу з карупцыяй[5]. Стаўшы прэзідэнтам краіны, Марцін Віскара імкнуўся правесці шэраг антыкарупцыйных рэформаў. Але парламент не прымаў яго ініцыятывы. Кангрэс неаднаразова блакаваў розныя ініцыятывы прэзідэнта Віскары, у тым ліку і прапанову аб датэрміновых выбарах: як прэзідэнцкіх, так і парламенцкіх. Сітуацыя напалялася, апошняй кропляй, якая прывяла да крызісу, стала жаданне Кангрэса практычна цалкам замяніць склад Канстытуцыйнага трыбунала краіны. Прэзідэнт папярэджваў дэпутатаў, што абвесціць аб роспуску Кангрэса, калі тыя пачнуць прызначэнні суддзяў да таго, як разгледзяць пытанне аб даверы ўраду. Але яны не прыслухаліся да яго, і ўсё ж паспелі прызначыць аднаго з членаў трыбунала. 30 верасня 2019 Прэзідэнт Перу Марцін Віскара распусціў Кангрэс Рэспублікі. Той у сваю чаргу яго рашэнне не прызнаў, адхіліўшы Прэзідэнта ад улады і прызначыўшы выканаўцам яго абавязкаў першага Віцэ-прэзідэнта краіны Мерседэс Араас. Гэта прывяло да канстытуцыйнага крызiса ў Перу.

Зноскі