Мікалай Пятровіч Савік

Мікалай Пятровіч Савік (23 ліпеня 1937, г. Дзяржынск, цяпер Мінская вобласць) — беларускі вучоны-кібернетык, публіцыст, член Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогіяў (1997).

Мікалай Пятровіч Савік
Дата нараджэння 23 ліпеня 1937(1937-07-23) (86 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Лідзія Сымонаўна Савік
Род дзейнасці публіцыст
Альма-матар

Біяграфія правіць

У 1954 годзе Мікалай Савік закончыў Дзяржынску школу № 1 Мінскай вобласці, скончыў БДУ (1959). З 1959 года ў Інстытуце матэматыкі і вылічальнай тэхнікі, з 1977 года ў Інстытуце тэхнічнай кібернетыкі АН БССР. Прымаў удзел у стварэнні першай у СССР шматпраграмнай вылічальнай сістэмы «Мінск-22», а таксама вымяральна-вылічальных комплексаў і сістэмы калектыўнага карыстання аўтаматызаваных даследаванняў і навукова-тэхнічных эксперыментаў для шэрагу навукова-даследчых інстытутаў АН Беларусі. Аўтар больш за 500 навуковых, навукова-папулярных, публіцыстычных артыкулаў і нарысаў.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Савік Мікалай Пятровіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БелТА, 2004. — С. 609. — 704 c.: іл. — ISBN 985-6302-64-1.