Мілаш Остаіч

сербскі футбаліст

Мілаш Остаіч (сербск.: Милош Остојић; нар. 3 жніўня 1991, Косаўска-Мітравіца, СФРЮ) — сербскі футбаліст, абаронца баснійскага клуба «Звіезда 09» з Біеліны.

Футбол
Мілаш Остаіч
Нарадзіўся 3 жніўня 1991(1991-08-03)[1][2] (32 гады)
Грамадзянства  Сербія
Рост 185 см
Вага 77 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Боснія і Герцагавіна Звіезда 09
Нумар 24
Маладзёжныя клубы
2000—2009 Сербія Партызан (Бялград)
Клубная кар’ера[* 1]
2009—2012 Сербія Тэлеоптык (Бялград) 38 (1)
2012—2016 Сербія Партызан (Бялград) 37 (2)
2017 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 1 (0)
2018—2019 Сербія Напрэдак (Крушавац) 40 (1)
2019—2021 Сербія Чукарычкі (Бялград) 39 (2)
2021 Латвія Ліепая 5 (0)
2022—2023 Сербія Спартак (Субаціца) 37 (0)
2023— Боснія і Герцагавіна Звіезда 09 (Біеліна)
Нацыянальная зборная[* 2]
2009 Сербія Сербія (да 19) 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 жніўня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 10 лютага 2022

Клубная кар’ера правіць

Мілаш Остаіч з’яўляецца выхаванцам школы бялградскага «Партызана». У 2009—2012 гадах выступаў за фарм-клуб «Партызана» «Тэлеоптык». У студзені 2012 года падпісаў пяцігадовы кантракт з «Партызанам»[3], і 12 красавіка 2012 года дэбютаваў у матчы з «Яварам». Хутка замацаваўся ў аснове бялградцаў, у Лізе Еўропы 2012/13 згуляў у шасці матчах груповога этапу. Аднак, пазней з-за траўм страціў месца ў складзе. Улетку 2016 года пакінуў «Партызан».

Са студзеня 2017 года знаходзіўся на праглядзе ў барысаўскім БАТЭ, з якім у лютым падпісаў кантракт[4]. Аднак, за беларускі клуб згуляў толькі ў трох матчах у пачатку сезона (два ў Кубку Беларусі і адзін у чэмпіянаце), пасля чаго выбыў з-за траўмы. У ліпені 2017 года кантракт з абаронцам быў разарваны[5].

У студзені 2018 года стаў іграком сербскага клуба «Напрэдак». У жніўні 2019 года перайшоў у «Чукарычкі». У другой палове 2021 года гуляў у Латвіі за «Ліепаю», а ў лютым 2022 года вярнуўся ў Сербію і далучыўся да субаціцкага «Спартака».

У ліпені 2023 года папоўніў склад баснійскага клуба «Звіезда 09».

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010/11 Д2 Тэлеоптык   5 0
2010/11 Д2 Тэлеоптык   13 0
2011/12 (1) Д2 Тэлеоптык   20 1
2011/12 (2) Д1 Партызан   6 0
2012/13 Д1 Партызан   13 1
2013/14 Д1 Партызан   10 0
2014/15 Д1 Партызан   1 0
2015/16 Д1 Партызан   7 1
2017 (1) Д1 БАТЭ   1 0
2017/18 (2) Д1 Напрэдак   10 0
2018/19 Д1 Напрэдак   30 1
2019/20 Д1 Чукарычкі   17 0
2020/21 Д1 Чукарычкі   22 2
2021 (2) Д1 Ліепая   5 0
2021/22 (2) Д1 Спартак   12 0
2022/23 Д1 Спартак   25 0

Крыніцы правіць