Норка амерыканская

Норка амерыканская (Neovison vison) — драпежная млекакормячая жывёла сямейства куніцавых.

Норка амерыканская
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Neovison vison Schreber, 1777

Сінонімы
Mustela vison
Арэал

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  726284
NCBI  452646
EOL  922786
FW  367291

Апісанне правіць

Даўжыня цела 40—50, хваста 18—25 см, маса да 1500 г. Самцы большыя за самак. Поўсць густая, бліскучая, ад рыжавата-бурай да цёмна-карычневай. Ніжняя губа белая. На горле і грудзях зрэдку невялікая белая пляма.

Пашырэнне правіць

Пашырана ў Паўночнай Амерыцы. Акліматызавана ў Еўропе (у Беларусь завезена ў 1953), выцясняе еўрапейскую норку.

Асаблівасці біялогіі правіць

Полавая спеласць у 3—10 мес. Размнажаецца да 5—6-гадовага ўзросту. Гон з канца лютага — пачатку сакавіка. Цяжарнасць 37—80 сутак. Да 17 (звычайна 6—7) дзіцянят (даўжыня 5—7 см, маса 9—12 г сляпыя, неапушаныя) нараджаецца ў маі — чэрвені.

Ліняюць 2 разы за год. Валасяное покрыва выспявае ў канцы кастрычкіка.

Промысел і развядзенне правіць

Каштоўны пушны звярок. Аб'ект зверагадоўлі, у штучных умовах гадуюць карычневых, блакітных, белых і іншых норак.

Літаратура правіць

  • Рымінская Я. Норка амерыканская // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш — Мн.: БелСЭ, 1985.