Норка еўрапейская

Норка еўрапейская, Норыца[1] (Mustela lutreola) — млекакормячы драпежнік з сямейства куніцавых.

Норка еўрапейская
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Mustela lutreola Linnaeus, 1761

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  621951
NCBI  9666
EOL  311519
FW  157456

Апісанне

правіць

Норкі добра прыстасаваныя да жыцця каля вады. Маюць гнуткае цела, даўжыня якога 25-43 см, масаю 0,5-1,1 кг, самкі менш самцоў. Галава выцягнутая, з маленькімі круглявымі вушамі. Канечнасці кароткія, паміж пальцамі лап маюцца невялікія перапонкі, якія дапамагаюць жывёлам плаваць. Афарбоўка цела еўрапейскай норкі вар'іруе ад рудавата-бурага да цёмна-карычневага. Адметнай асаблівасцю гэтага віду норак з'яўляецца наяўнасць на канцы пысы белай плямы.

Распаўсюджанне

правіць

Сучасны арэал еўрапейскай норкі ў Еўропе гэта некалькі ізаляваных папуляцый: на паўночным усходзе Іспаніі і паўднёвым захадзе Францыі, у дэльце р. Дунай і цэнтры еўрапейскай часткі Расіі. У Беларусі ў 1980-90-х гадах былі выяўлены 3 лакальныя папуляцыі еўрапейскай норкі: у вярхоўях р. Ловаці, Лучосы і Сцвігі; магчыма ўжо знікла.

Выцясняецца акліматызаванай амерыканскай норкай. Папуляцыя еўрапейскай норкі адноўлена на астравах Хіюмаа і Саарэмаа, дзе амерыканскую норку штучна вынішчылі.

Экалогія

правіць

Ежу здабывае ў вадзе. Ва ўмовах Беларусі асноўным кормам еўрапейскай норкі на рэках з'яўляюцца жабы, дробныя сысуны і рыба невялікіх памераў. Сярод відаў рыб звычайна спажываюцца акунь, плотка, дробны шчупак, уюн і інш. Акрамя таго, у рацыён еўрапейскай норкі ўваходзяць птушкі, рачныя ракі, малюскі.

 
Рэверс юбілейнай манеты «Чырвоны Бор» з выявай норкі еўрапейскай

Зноскі

  1. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — у крыніцы пад назвай Lutreola lutreola

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць
  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
 I катэгорыя (CR)