Пя́сінскі заліў (руск.: Пясинский залив) — заліў Карскага мора каля паўвострава Таймыр (Краснаярскі край Расіі).

Пясінскі заліў
руск. Пясинский залив
74°01′03″ пн. ш. 86°10′54″ у. д.HGЯO
Краіна
Тыпзаліў 
Найбольшая глыбіня25 м
Пясінскі заліў (Краснаярскі край)
Пясінскі заліў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Заліў удаецца ў сушу на 170 км. Шырыня каля ўваходу каля 200 км. Глыбіні да 25 м. Заліў большую частку года пакрыты лёдам. Упадае рака Пясіна, утвараючы дэльту з вялікай колькасцю рукавоў. Бераг заліва ў напрамку на захад ад дэльты Пясіны невысокі і роўны, на паўночны ўсход — скалісты, з бухтамі і камяністымі астраўкамі[1]. У заліве шмат астравоў (Заходні Каменны, Усходні Каменны, Растаргуева, Зверабой і інш.).

Геаграфічныя даследаванні правіць

Упершыню заліў апісаны 1740 годзе Д. І. Сцерлегавым, а ў 1741 годзе — С. І. Чэлюскіным, у 1893 годзе — Ф. Нансенам у час падарожжа на судне «Фрам»[2].

Зноскі

  1. География. Современная иллюстрированная энциклопедия / Под редакцией проф. А. П. Горкина — М.: Росмэн, 2006. (руск.)
  2. Река Пясина // Интернет-энциклопедия Красноярского края Архівавана 20 сакавіка 2018. (руск.)

Літаратура правіць

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 349. — 538 с. — 100 000 экз.
  • География / Гл. ред. А. П. Горкин; авт. ст. В. В. Авдонин [и др.]. — Москва: РОСМЭН, 2006 (Тверь: Тверской полиграфкомбинат). — 623 с.: ил., цв. ил., портр.; 29 см. — (Современная иллюстрированная энциклопедия). — ISBN 5-353-02443-5 (В пер.) (руск.)

Спасылкі правіць