Рэактар-размнажальнік

Рэа́ктар-размнажа́льнік[1][2], ці рэактар-размножвальнік (англ.: Breeder reactor, брыдэр) — ядзерны рэактар, які дазваляе напрацоўваць ядзернае паліва ў колькасці, якая перавышае патрэбы самога рэактара. Сыравінай для новага паліва служаць ізатопы, якія не могуць быць выкарыстаны ў традыцыйных энергетычных рэактарах, напрыклад, уран-238 і торый-232. Запасы гэтых ізатопаў больш чым у 100 разоў пераўзыходзяць запасы ўрану-235. Для ўран-плутоніевага паліўнага цыкла размножвальнікам з’яўляецца рэактар на хуткіх нейтронах (FBR, ад англ.: Fast Breeder Reactor). Пры гэтым у зоне размнажэння са збедненага ўрану, які складаецца, у асноўным, з 238-га ізатопа, атрымліваецца плутоній-239, які можа быць выкарыстаны ў рэактары, як новае ядзернае паліва.

Схематычны малюнак рэактара-размнажальніка з інтэгральнай (справа) і петлявой (злева) кампаноўкай абсталявання.

Працуючыя рэактары правіць

  • Белаярская АЭС
    • БН-600 — дзейнічае
    • БН-800 — у працэсе энергапуска, першая электраэнергія праведзена ў снежні 2015 года.

Спыненыя рэактары правіць

  • БН-350 (Казахстан, г. Актау, былы Шаўчэнка)
  • Superphénix (меў магутнасць 1,2 ГВт, у эксплуатацыі 1984—1997)

Зноскі правіць

  1. Рэактар-размнажальнік // Беларуская энцыклапедыя. Т. 13. С. 531--532.
  2. Фізіка: вучэб. дапам. для 11-га кл. / В. У. Жылко, Л. Р. Марковіч. — 2-е выд. — Мінск: Народная асвета, 2014. — С. 237.

Літаратура правіць

  • Рэактар-размнажальнік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 531—532. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  • РЕАКТОР-РАЗМНОЖИТЕЛЬ // Физический энциклопедический словарь. / Главный редактор А. М. Прохоров. — М.: Советская энциклопедия, 1983.
  • РЕАКТОР-РАЗМНОЖИТЕЛЬ // Физическая энциклопедия. В 5 томах. / Главный редактор А. М. Прохоров. — М.: Советская энциклопедия, 1988.

Спасылкі правіць