Спарасіс кучаравы

Спарасіс кучаравы, або грыбная капуста (Sparassis crispa) — ядомы грыб сямейства спарасісавых.

Спарасіс кучаравы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sparassis crispa Wulf.: Fr., 1821


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  139825
EOL  161714
MB  228848

Пладовае цела дыяметрам 10—35 см, масай да 10 кг, круглаватае, моцнагалінастае, мясістае, падобнае да галоўкі цвятной капусты (адсюль другая назва), у сухім стане рогападобнае, белаватае, крэмава-жоўтае, пазней бурае; шматлікія галінкі лісцепадобныя, хваліста-кучаравыя з зубчастым краем, пакрытыя гіменіем. Тканка белая, валакністая, смакам і пахам нагадвае грэцкі арэх. Ножка кароткая, тоўстая, знаходзіцца ў зямлі. Споры памерам 5—7,5 х 3—5 мкм, эліпсаідальныя, гладкія, з кропляй алею, жаўтаватыя.

Від з дыз'юнктыўным арэалам. Пашырэнне: Заходняя Еўропа, Прыбалтыка, Украіна, Каўказ, Заходняя Сібір, Алтай, Далёкі Усход, Паўночная Амерыка. На тэрыторыі Беларусі рэдкі від.

Расце ў хвойных, пераважна сасновых лясах, каля асновы ствалоў, радзей на свежых пнях, выклікае жоўта-бурую гніль каранёў і асновы ствалоў хвоі. Трапляюцца адзінкавыя пладовыя целы. Пладаносіць у жніўні-лістападзе.

Літаратура правіць

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. — ISBN 5-85700-095-5
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 471. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
II катэгорыя (EN)