Сяргей Аляксандравіч Хіжнічэнка

казахстанскі футбаліст

Сяргей Хіжнічэнка (нар. 17 ліпеня 1991, Усць-Каменагорск) — казахстанскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Казахстана (2009—2020).

Футбол
Сяргей Хіжнічэнка
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Сяргей Аляксандравіч Хіжнічэнка
Нарадзіўся 17 ліпеня 1991(1991-07-17)[1][2][…] (32 гады)
Грамадзянства  Казахстан
Рост 187 см
Вага 81 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Маладзёжныя клубы
Казахстан ДЮСШ Аскемен
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2007 Казахстан Усход-2 (Аскемен) 28 (10)
2008—2009 Казахстан Усход (Аскемен) 38 (7)
2010 Казахстан Лакаматыў (Астана) 15 (2)
2010   Казахстан Атырау 14 (1)
2011—2013 Казахстан Шахцёр (Караганда) 63 (24)
2014 Польшча Карона (Кельцы) 26 (1)
2015 Казахстан Актабэ 27 (9)
2016 Казахстан Табол (Кастанай) 28 (10)
2017 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 8 (2)
2017 Казахстан Шахцёр (Караганда) 18 (1)
2018 Казахстан Ардабасы (Шымкент) 4 (0)
2019 Казахстан Астана 10 (4)
2020—2021 Казахстан Ардабасы (Шымкент) 41 (6)
2022 Казахстан Аксу 6 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2008—2009 Казахстан Казахстан (да 19) 6 (1)
2009—2012 Казахстан Казахстан (да 21) 10 (2)
2009—2020 Казахстан Казахстан 52 (8)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 11 жніўня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 10 сакавіка 2022
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец клуба «Усход» з роднага горада Аскемен. З 2008 года пачаў гуляць за «Усход» у Прэм’ер-лізе і хутка стаў адным з лідараў каманды. Пасля вылету «Усхода» з элітнага дывізіёна ў 2010 годзе папоўніў склад сталічнага «Лакаматыва», дзе пераважна выхадзіў на замену. Другую палову сезона 2010 правёў у арэндзе ў «Атырау».

У лютым 2011 года стаў іграком карагандзінскага «Шахцёра». Разам з клубам выйграў два чэмпіёнскіх тытула, стаў уладальнікам Кубка і Суперкубка Казахстана. У 2013 годзе дапамог камандзе прайсці ў групавы этап Лігі Еўропы.

У студзені 2014 года падпісаў кантракт з польскім клубам «Карона», аднак не здолеў праявіць сябе, за год забіўшы толькі адзін гол у чэмпіянаце. У снежні 2014 года вярнуўся ў Казахстан, падпісаўшы двухгадовы кантракт з «Актабэ», але ў 2016 годзе перайшоў у «Табол».

У студзені 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Шахцёр» з Салігорска і неўзабаве падпісаў кантракт[4]. Аднак, замацавацца ў аснове салігарчан не здолеў, звычайна толькі выхадзіў на замену. У чэрвені 2017 года пакінуў беларускі клуб[5] і неўзабаве вярнуўся ў карагандзінскі «Шахцёр».

У сакавіку 2018 года стаў іграком «Ардабасы» з Шымкента, аднак з-за цяжкай траўмы згуляў усяго ў чатырох матчах. У студзені 2019 года перайшоў у «Астану», разам з якой стаў чэмпіёнам Казахстана. У лютым 2020 года зноў далучыўся да «Ардабасы».

Сезон 2022 пачаў у складзе дэбютанта казахстанскай Прэм’ер-лігі «Аксу», аднак ужо ў красавіку пакінуў клуб.

Міжнародная кар’ера правіць

Выступаў за юніёрскую і моладзевую зборныя Казахстана. 10 чэрвеня 2009 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Казахстана ў адборачным матчы чэмпіянату свету 2010 супраць Украіны (1:2). Пазней замацаваўся ў якасці асноўнага нападніка зборнай.

Дасягненні правіць

Зноскі

  1. Sergey Khizhnichenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Sergei Khizhnichenko // FBref.com
  3. 90minut.pl — 2003. Праверана 23 верасня 2022.
  4. Нападающий Хижниченко подписал контракт с "Шахтером"
  5. "Шахтер" объявил о расставании с Хижниченко