Тубу (тыбу, тэда; у перакладзе з араб. — «скальны чалавек») — народ, які жыве ў Цэнтральнай Сахары (галоўным чынам у Рэспубліцы Чад, невялікія групы — у Нігеры і Лівіі). Колькасць — больш за 350 тысяч чалавек. Дзеляцца на дзве асноўныя групы: тэда (на поўначы) і даза (на поўдні), якія размаўляць адпаведна на мовах тэда і дазаі. Адносяцца да Сахарскай сям’і (Ніла-Сахарскай макрасям’я). Вызнаюць іслам.

Тубу
Колькасць звыш за 350 000 чалавек
Рассяленне  Лівія  Нігер  Чад
Этнічныя мовы мовы тубу
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) іслам
Субэтнасы тэда, даза

Многія палітычныя лідары Чада (напрыклад, былыя прэзідэнты Хісені Хабрэ і Гукуні Уэдэй) былі выхадцамі з тубу.

Побыт правіць

Тубу — палукачэўнікі, якія спалучаюць жывёлагадоўлю (у тэда — вярблюды, у даза — буйная рагатая жывёла) з земляробствам (у рэчышчах вазі сеюць пшаніцу, ячмень, проса і інш.). Распаўсюджаныя збор дзікарослых пладоў і паляванне. Жывуць у драўляных халупах (ферынг), крытых лісцем пальмы.

Падобна туарэгам, у тубу ёсць каста кавалёў (аса), таксама займаюць асаблівае месца спевакі і танцоры[1].

Паходжанне правіць

Брытанскі генетык Марк Хейбер (англ.: Marc Haber) выявіў, што тубу маюць неандэртальскія гены. У той час як еўразійцы маюць ~2% неандэртальскіх генаў, центральнаафрыканцы маюць ~0,5% неандэртальскіх генаў. Хейбер сцвярджаў, што афрыканцы, якія нясуць неандэртальскія ДНК, паказваюць на генны струмень ад еўразійцаў, так як знойдзеная ў афрыканцаў. Неандэртальскі ДНК сустракаецца сярод тых афрыканцаў, якія маюць Y-храмасомную гаплагрупу R1b. На думку Хейбера гаплагрупа R1b пракралася ў Цэнтральную Афрыку праз дзве міграцыі — 6000 гадоў таму і каля 3000 гадоў таму. Адкрыццё еўразійскай «прымешкі» сярод афрыканцаў пацвярджае першапачатковае зацвярджэнне аўтараў артыкула, якія даследавалі астанкі чалавека з Моты (Эфіопія), пра тое, што 6-7% радаводу заходніх і цэнтральнаафрыканскай груп былі «еўразійскімі»»[2].

Некаторыя этнографы мяркуюць, што племя тубу — найстаражытнае на тэрыторыі Афрыкі племя, якое захвала свае традыцыі, культуру.

Асаблівасці правіць

У адным з выпускаў часопіса «Вокруг света» ​​распавядаецца пра тое, што прадстаўнікі названага народа неверагодна цягавітыя: яны жывуць на бязводнай высакагорным плато Тыбесты ва ўмовах высокай тэмпературы, могуць падоўгу абыходзіцца без ежы. Да таго ж, на погляд еўрапейца, яна з’яўляецца даволі беднай і складаецца з гарбаты, настоянай на пустынных травах, «некалькіх фінікаў і жмені проса». Тым не менш, прадстаўнікі народа жывуць вельмі доўга і «да глыбокай старасці захоўваюць усе зубы»[3].

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Народы мира. Люди, культуры, образы жизни.пер. с немецкого Л.Кайсарова // «Die Volker der Erde». — М.: Аст, Kunth, 2009. — С. 54. — 143 с. — 3000 экз. — ISBN 978-5-17-059220-3
  2. The Widespread Appearance of Neanderthal DNA: Africans Have It Too, 28 AUGUST, 2017
  3. «Тубу: чемпионы выносливости» на официальном сайте журнала «Вокруг света»

Літаратура правіць

  • Те́да (тибу) // Татары — Топрик. — М. : Советская энциклопедия, 1956. — С. 99. — (Большая советская энциклопедия : [в 51 т.] /гл. ред. Б. А. Введенский ; 1949—1958, т. 42).