Украінская Прэм’ер-ліга

Украінская Прэм’ер-ліга (укр.: Українська Прем’єр-ліга) — першая па рангу футбольная ліга Украіны. Спаборніцтвы лігі праводзяцца пад патранажам аднайменнай арганізацыі. У турніры ўдзельнічаюць 16 каманд.

Украінская Прэм’ер-ліга
Українська Прем’єр-ліга
Краіна Сцяг Украіны Украіна
Федэрацыя УЕФА
Заснаваны 1992
Кол-ць каманд 16
Узровень у сістэме ліг 1
Выбыванне ў Першая ліга
Нацыянальныя турніры Кубак Украіны
Суперкубак Украіны
Міжнародныя турніры Ліга чэмпіёнаў
Ліга Еўропы
Дзеючы пераможца Шахцёр Данецк (14-ы тытул, сезон 2022/23)
Найбольш тытулаваны Дынама Кіеў (16 тытулаў)
Сайт fpl.ua/
сезон 2022/23

Пераможцы правіць

Клуб 1-е
месца
Чэмпіёнскія сезоны
Дынама Кіеў
16
1993, 1994, 1995, 1996, 1997, 1998, 1999, 2000, 2001, 2003,
2004, 2007, 2009, 2015, 2016, 2021
Шахцёр Данецк
14
2002, 2005, 2006, 2008, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2017,
2018, 2019, 2020, 2023
Таўрыя Сімферопаль‎
1
1992

Геаграфія чэмпіёнаў Украіны па футболе правіць

Толькі тры каманды станавіліся чэмпіёнамі Украіны: «Дынама» Кіеў, «Шахцёр» Данецк і «Таўрыя» Сімферопаль‎. «Дынама» заваёўвала як мінімум срэбраныя медалі, а з сезона 1996/97 гэта ж адносіцца і да «Шахцёра», такім чынам з тых часоў гэтыя дзве каманды разыгрывалі паміж сабой чэмпіёнства і другое месца. Так было да сезона 2012/13, у якім «Дынама» заняла 3-е месца, а срэбраныя ўзнагароды заваяваў харкаўскі «Металіст». Па выніках сезона 2013/14 дынамаўцы ўпершыню апынуліся па-за прызавой тройкай.

Геаграфія чэмпіёнаў Украіны па футболе

Спасылкі правіць