Усеагульная канфедэрацыя працы (Іспанія)

Усеагульная канфедэрацыя працы (УКП) (ісп.: Confederación General del Trabajo (CGT)) — федэрацыя прафсаюзаў у Іспаніі.

Усеагульная канфедэрацыя працы
Confederación General del Trabajo
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр Іспанія Мадрыд, Іспанія
Тып арганізацыі прафсаюз
Заснаванне
Дата заснавання 1979
cgt.org.es
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

УКП узнікла ў выніку расколу ў анархісцкай Нацыянальнай канфедэрацыі працы (НКП). У 1979 годзе на першым з’ездзе НКП пасля пераходу Іспаніі да дэмакратыі ўзніклі прынцыповыя рознагалоссі наконт структурнай арганізацыі прафсаюза, у прыватнасці па пытанні выбараў у кіруючыя органы прафсаюза. Такія выбары дазваляюць іспанскім працоўным кожныя чатыры гады абіраць дэлегатаў прафсаюзаў у завадскія камітэты. Некаторыя лічылі гэта адраджэннем анарха-сіндыкалізму, але больш артадаксальныя сябры арганізацыі лічылі такія выбары «дзяржаўным умяшаннем у адносіны паміж працай і капіталам». Акрамя таго, такія выбары прадугледжваюць атрыманне дзяржаўнага фінансавання для іх правядзення. У выніку расколу ў 1979 годзе з’явіліся дзве Нацыянальныя канфедэрацыі працы. Аднак, але ў 1989 годзе артадаксальная Нацыянальная канфедэрацыя працы перамагла ў судзе і атрымала поўнае права на імя НКП, а фракцыя, якая адкалолася, у сваю чаргу ўзяла назву Усеагульная канфедэрацыя працы.

Спасылкі правіць

  •   На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Усеагульная канфедэрацыя працы (Іспанія)
  • "La CNT renovada adopta de forma provisional las siglas CGT". El País. 1989.
  • Ealham, Chris (2015). Living Anarchism: José Peirats and the Spanish Anarcho-Syndicalist Movement. Oakland/Edinburgh: AK Press.
  • Pascual, Alfredo (2018). "Del 8M a Amazon: CNT y CGT resucitan a costa de los dinosaurios sindicales". El Confidencial.