Фізі́чная асо́ба — чалавек як суб’ект права (носьбіт правоў і абавязкаў), у адрозненне ад юрыдычных асоб, службовых асоб і публічна-прававых утварэнняў. Фізічная асоба можа валодаць рознымі прававымі статусамі, часам некалькімі адразу. Напрыклад: асоба без грамадзянства, грамадзянін, іншаземец, уцякач, прадпрымальнік, індывідуальны прадпрымальнік, заснавальнік юрыдычнай асобы.

Галоўнай характарыстыкай фізічнай асобы з'яўляецца правасуб’ектнасць (г.зн. здольнасць стаць удзельнікам грамадзянскіх праваадносін).

Глядзіце таксама правіць