Харытоны (Брэсцкі раён)

вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Харыто́ны[1] (трансліт.: Charytony, руск.: Харитоны) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чэрнінскага сельсавета. Размешчаны за 13 км на паўночны ўсход ад Брэста.

Вёска
Харытоны
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 75 чал. (1999)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Паштовыя індэксы
224704
Аўтамабільны код
1
СААТА
1212850081
Харытоны на карце Беларусі ±
Харытоны (Брэсцкі раён) (Беларусь)
Харытоны (Брэсцкі раён)
Харытоны (Брэсцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Харытоны (Брэсцкі раён)

Гісторыя правіць

За 0,4 км на паўночны ўсход ад вёскі выяўлены курганны могільнік (мясцовая назва Шведскія магілы).

Вядома з XVI стагоддзя як сяло Берасцейскага павета Берасцейскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1582 годзе належала пану Харытонаўскаму, тады замест старой пабудавана новая драўляная царква.

У XIX стагоддзі вёска, дзяржаўнае ўладанне Збіражскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні. У 1890 — вёска, цэнтр сельскага таварыства, куды таксама ўваходзілі вёскі Гутавічы і Валоскі, таварыству агулам належала 92 дзесяціны зямлі. Дзейнічала школа граматы. Вёска належала да Збіражскага праваслаўнага прыхода Свята-Параскева-Пятніцкай царквы.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Збіражскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы знішчылі 6 двароў[2], загубілі 4 жыхароў.

Станам на 2019 год у складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Маладая гвардыя» (цэнтр — в. Чэрні).

Насельніцтва правіць

  • 1858 год — 47 «душ»
  • 1905 год — 96 жыхароў
  • 1921 год — 13 двароў, 57 жыхароў
  • 1940 год — 21 двор, 120 жыхароў
  • 1959 год — 77 жыхароў
  • 1970 год — 42 жыхары
  • 1997 год — 13 гаспадарак, 27 жыхароў
  • 2005 год — 36 гаспадарак, 82 жыхары

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. НАРБ. Ф.1440, Воп.3, Спр. 745.

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі правіць