Хізоўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці БССР

Хізо́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Хізы.

Хізоўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Веткаўскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Хізы
Дата ўтварэння 30 снежня 1927
Дата скасавання 28 студзеня 1991

Утвораны 30 снежня 1927 года як Хізоўскі нацыянальны рускі сельсавет у складзе Веткаўскага раёна Гомельскай акругі БССР шляхам аб’яднання тэрыторыі скасаваных Хізава-Гарыстаўскага і Хізава-Гуцкага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Веткаўскім раёне БССР. У 1935 годзе рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 12 лютага 1935 года ў складзе Свяцілавіцкага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. З 17 снежня 1956 года ў складзе Веткаўскага раёна, з 25 снежня 1962 года — Гомельскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — адноўленага Веткаўскага раёна. У 1966 годзе ў склад сельсавета з Беседскага сельсавета перададзена вёска Новаіванаўка[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 6 населеных пунктаў[2]. 28 студзеня 1991 года Хізоўскі сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Рэчкаўскага сельсавета.

Заўвагі правіць

  1. Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада, 1 і 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 78. — 248 с. — 10 000 экз.

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.