Хіноны — цыклічныя дыкетоны, у малекулах якіх кетагрупы ўваходзяць у сістэму падвойных сувязей. Структурны фрагмент прыродных рэчываў (напрыклад, вітамінаў групы К), арганічных пігментаў.

Афарбаваныя (пара-хіноны — жоўтыя, орта-хіноны — чырвоныя) крыштлаічныя лятучыя рэчывы з рэзкім пахам. Вельмі рэакцыяздольныя. Акісляльнікі, схільныя да комплексаўтварэння, уступаюць у дыенавы сінтэз. Атрымліваюць акісленнем араматычных вуглевадародаў ці оксі- і амінавытворных. Выкарыстоўваюць у вытворчасці антрахінонавых фарбавальнікаў, як фунгіцыды, інсектыцыды, дубільныя рэчывы, акісляльнікі.

Літаратура правіць