Ціт Земан
Ціт Зэ́ман (4 студзеня 1915, Вайнары — 8 студзеня 1969, Браціслава) — славацкі рымска-каталіцкі святар, мучанік.
Ціт Земан | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 студзеня 1915[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 студзеня 1969[1] (54 гады) |
Месца смерці | |
У ліку | блаславёны[3] |
Дзень памяці | 8 студзеня |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія правіць
Ціт быў старэйшым з 10 дзяцей сям’і Зэман.
У 1932 годзе склаў манаскія абяцанні, а ў 1940 годзе прыняў святарскія пасвячэнні. Дапамагаў будучым святарам пераадольваць «жалезную заслону» ў кірунку Турына. Таксама аказваў і дыяцэзіяльным кандыдатам да святарства[праясніць]. Пасля двух паспяховых экспедыцый быў затрыманы, спрабуючы пераправіць трэцюю экспедыцыю ў красавіку 1951 года. Быў арыштаваны, 12 гадоў быў вязнем і 5 гадоў прабываў на свабодзе пад умоўна-датэрміновым вызваленнем.
Быў рэабілітаваны ў 1991 годзе.
30 верасня 2017 года ў Браціславе (Славакія) адбылася якога беатыфікацыя[4].
Зноскі
- ↑ а б Titus Zeman // GCatholic.org — 1997.
- ↑ Evidence zájmových osob StB
- ↑ https://tituszeman.sk/program-blahorecenia/
- ↑ 8 студзеня — першы літургічны ўспамін бл. Ціта Зэмана SDB(недаступная спасылка)