Эдвард Якуб Даўкша

Эдвард Якуб Даўкша (Эдуардас Ёкубас Даўкша, літ.: Eduardas Jokūbas Daukša, польск.: Edward Jakób Dauksza; 13 мая 1836, вёска Нацюнай, цяпер Біржайскі раён, Літва — каля 1890, мястэчка Папіліс, цяпер Біржайскі раён) — літоўскі паэт і перакладчык.

Эдвард Якуб Даўкша
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 13 мая 1836(1836-05-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 1890
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Kazimieras Kristupas Daukša[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, паэт, пісьменнік

Біяграфія правіць

Вучыўся ў гімназіях у Кейданах і Слуцку (18521854), затым у Маскоўскім універсітэце (18541856), у Дэрпцкім універсітэце (18561857); у Кёнігсбергскім універсітэце вывучаў філалогію і філасофію (18581862). Па заканчэнні вучобы служыў рэгістратарам Віленскай рэфармацкай калегіі. Прымаў удзел у паўстанні 1863 года. У 1864 годзе быў высланы ў Сібір. Вярнуўся ў Літву ў 1884 годзе, бедаваў, не маючы пастаяннага жылля і заробку.

Творчасць правіць

У студэнцкія гады пісаў вершы на літоўскай і польскай мовах. Адным з першых перакладаў на літоўскую мову творы Адама Міцкевіча. Упершыню вершаваныя творы Даўкшы былі апублікаваныя ў 1926 г.

Зноскі