DoReDos — малдаўскае трыа з Рыбніцы. Гурт складаецца з Марыны Джундыет, Яўгена Андрыянава і Сяргея Мыцы. Яны прадставілі Малдову на конкурсе песні Еўрабачанне 2018 з песняй «My Lucky Day», дзе ў фінале занялі 10-ае месца. Раней яны прабавалі прадставіць Малдову ў 2015 і 2016 годзе, але не здолелі выйграць у фінале нацыянальнага адбору. У 2017 годзе яны сталі перамодцамі ад сваёй краіны на конкурсе Новая хваля[1]. Прадзюсарам гурта з’яўляецца Валерый Джундыет.

DoReDos
Асноўная інфармацыя
Жанры фолк-поп, дэнс
Гады 2011 — ц.ч.
Краіна  Малдова
Горад Рыбніца
Адкуль Рыбніца
Мовы песень англійская, малдаўская, руская
Лэйблы Bis Music
Склад Марына Джундыет
Яўген Андрыянаў
Сяргей Мыца
doredos.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Гурт «DoReDos» быў заснаваны ў 2011 годзе ў горадзе Рыбніца (Прыднястроўе[2]). У 2017 годзе яны сталі перамодцамі ад Малдовы на конкурсе Новая хваля, пасля чаго ўсе тры ўдзельнікі гурта атрымалі званні заслужаных артыстаў Малдовы[3][4]. У сакавіку 2018 года сталі выступаць пад музычным лэйблам Bis Music. Актыўны ўдзел у падрыхтоўцы да Еўрабачання-2018 і гастрольном туры гурта[5] прыняў Філіп Кіркораў[6], які таксама з’яўляецца кампазітарам песні «My Lucky Day»[7]. У фінале конкурсу калектыў атрымаў 209 балаў і 10 месца.

Склад правіць

 
DoReDoS і Філіп Кіркораў
  • Марына Джундыет
  • Яўген Андрыянаў
  • Сяргей Мыца

Дыскаграфія правіць

Сінглы правіць

Назва Год Альбом
«Maricica» 2015 Па-за альбомам
«FunnyFolk» 2016
«My Lucky Day» 2018
Ручка 2018

Зноскі

  1. Группа из Молдовы "DoReDoS" заняла первое место на Новой волне (руск.). sputnik.md. Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2018. Праверана 15 сакавіка 2018.
  2. Молдова выбрала DoReDos: пока в стране спорят из-за их победы и сотрудничества с Киркоровым, группа покоряет Румынию! (руск.). kp.md. Архівавана з першакрыніцы 19 сакавіка 2018. Праверана 19 сакавіка 2018.
  3. Солисты группы "DoReDoS" стали заслуженными артистами (руск.). sputnik.md. Архівавана з першакрыніцы 19 сакавіка 2018. Праверана 19 сакавіка 2018.
  4. Киркоров рассказал, почему написал песню "DoReDoS" для Евровидения (руск.). sputnik.md. Архівавана з першакрыніцы 19 сакавіка 2018. Праверана 19 сакавіка 2018.
  5. Вместе в Филиппом Киркоровым в тур по странам Балтии отправились победители "Новой волны-2017" группа DoReDoS (руск.). jauns.lv. Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2018. Праверана 20 сакавіка 2018.
  6. Филипп Киркоров прилетел в Молдову, чтобы поддержать DoReDos (руск.). aif.md. Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2018. Праверана 19 сакавіка 2018.
  7. Киркоров подготовит молдавскую группу Doredos к Евровидению (руск.). РИА Новости (16 студзеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 19 сакавіка 2018. Праверана 19 сакавіка 2018.

Спасылкі правіць