Адкрыць галоўнае меню

Малдова на конкурсе песні Еўрабачанне

Малдова прымала ўдзел у міжнародным конкурсе песні «Еўрабачанне» 13 разоў, дэбютаваўшы ў 2005 годзе. Лепшым вынікам Малдовы за ўсе гады ўдзелу стала выступленне гурту «SunStroke Project» у 2017 году з песняй «Hey, Mamma!» (3-е месца).

Малдова

Малдова

Тэлеканал Тэлерадыё-Малдова
Адбор Нацыянальны
Удзелы
Удзелы 15 (10 у фінале)
Першы выступ 2005
Лепшы вынік 3, 2017
Горшы вынік апошняе (паўфінал), 2014
Спасылкі

РэзультатыПравіць

Год Артыст Песня Перавод Фінал Балы Паўфінал Балы
2005 Zdob şi Zdub «Boonika Bate Doba»[1] Бабуля б'е ў барабан 6 148 2 207
2006 Arsenium & Наталля Гардзіенка «Loca» Вар'ят 20 22
Топ-11 папярэдняга года
2007 Наталля Барбу «Fight» Барацьба 10 109 10 91
2008 Джэта Бурлаку «A Century of Love» Стагоддзе любві
Х
12[2] 36
2009 Нэлі Чабану «Hora din Moldova» Хора з Молдовы 14 69 5 106
2010 SunStroke Project & Воля Ціра «Run Away» Знікні 22 27 10 52
2011 Zdob şi Zdub «So Lucky» Такі ўдачлівы 12 97 10 54
2012 Паша Парфеній «Lăutar» Лэутар 11 81 5 100
2013 Алёна Мун «O mie» Тысяча 11 71 4 95
2014 Крысціна Скарлат «Wild Soul» Дзікая душа
Х
16 13
2015 Эдуард Раманюта «I Want Your Love» Я хачу твоего кахання
Х
11 41
2016 Лідзія Ісак «Falling Stars» Знічкі
Х
17 33
2017 SunStroke Project «Hey, Mamma!» Гэй, мама! 3 374 2 291
2018 DoReDos «My Lucky Day» Мой паспяховы дзень 10 209 3 235
2019 Ганна Адабеску «Stay» Заставайся
Х
12 85

ГалерэяПравіць

Зноскі