Адольф Зянюк (1895, Сухаволя, Сакольскі павет, цяпер у Польшчы — 1938) — беларускі грамадскі дзеяч.

Адольф Зянюк
Дата нараджэння 1895
Месца нараджэння
Дата смерці 1938
Месца смерці
Месца працы
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Уваходзіў у Гродзенскі гурток беларускай моладзі, з восені 1913 быў старшынёй гуртка. У гуртку ўдзельнічаў у спектаклях, пісаў апавяданні. Скончыўшы гімназію ў Гродне, працягваў навучанне на юрыдычным факультэце Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. Належаў да Пецярбургскага гуртка беларускіх студэнтаў. У 1916 мабілізаваны на фронт. Скончыў у Кіеве ваеннае вучылішча. На пачатку 1920-х вучыўся ў Віленскім універсітэце, быў сябрам Беларускага студэнцкага саюза, рэдактарам «Студэнцкай думкі». З 1928 прызначаны кіраўніком беларускага аддзелу пры Віленскім радыё, дзе кожны тыдзень чытаў беларускія лекцыі. Працаваў суддзёй на Палессі, у Вільні, дзе і памёр.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • З успамінаў Баляслава Грабінскага (1899—1991) / падрыхтоўка да друку А.Смаленчука // Горад Святога Губерта: зборнік краязнаўчых артыкулаў. Вып. 6. — Гродна, 2012.
  • Мастыка А. Беларускі студэнцкі саюз Віленскага універсітэта Стэфана Баторыя ў беларускім нацыянальным руху ў Вільні (1919-1939): бакалаўрская праца / Мастыка Андрэй; навук. кіраўнік праф. А. Смалянчук; Еўрапейскі гуманітарны універсітэт. — Вільня, 2009.