Адкрыць галоўнае меню

Адрыян (Патрыярх Маскоўскі)

(Пасля перасылкі з Адрыян, Патрыярх Маскоўскі)

Патрыярх Маскоўскі Адрыян (свецкае імя Андрэй; 2 кастрычніка 1636, Масква — 16 кастрычніка 1700, Масква) — 10-ы ў дасінадальны перыяд, 3 24 жніўня 1690 года Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі.

Патрыярх Адрыян
Патрыярх Адрыян
10-ы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі
24 жніўня 1690 — 2 кастрычніка 1700
Інтранізацыя: 24 жніўня 1690
Царква: Руская праваслаўная царква
Папярэднік: Патрыярх Іяакім
Пераемнік: Патрыярх Ціхан; Мітрапаліт Стэфан (патрыяршы месцаахоўнік) да 1721;
Мітрапаліт Казанскі і Свіяжскі
21 сакавіка 1686 — 24 жніўня 1690
Папярэднік: Іаасаф
Пераемнік: Маркел

Адукацыя:
Прафесія: святар
Імя пры нараджэнні: Андрэй
Нараджэнне: 2 кастрычніка 1627(1627-10-02)
Смерць: 16 кастрычніка 1700(1700-10-16) (73 гады)
Пахаванне:
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

У дапятроўскія часы поўны тытул быў такі: Свяцейшы Кір Адрыян, архіепіскап Маскоўскі і ўсяе Русі і ўсіх Паўночных краін Патрыярх.

Пахаваны ва Успенскім саборы[1].

Дзесяцігадовая дзейнасць Адрыяна, якая завяршыла сабой патрыяршы перыяд, уяўляе вялікую цікавасць тым, што Адрыян, які меў прыхільнасць да даўніны і неахвотна адгукаўся на рэформы Пятра, павінен быў усвядоміць справядлівасць і трапнасць шматлікіх указанняў Пятра на конт недасканаласці ў царкоўным кіраванні і выступіў з некаторымі папраўкамі, што сталі пачаткам Пятроўскіх рэформ у вобласці царквы.

ПрацыПравіць

  • «Шчыт веры»
  • «Духоўны запавет»
  • «Дзве граматы: „Блізкаму баярыну Аляксею Сямёнавічу Шэіну“ пад Азоў, 1696.»

Зноскі

  1. Великий князь Николай Михайлович. Московский некрополь. — С-Пб, 1907. — Т. I. — С. 10.

СпасылкіПравіць