Аздзяціцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Аздзя́ціцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Аздзяцічы.

Аздзяціцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Барысаўскі раён
Уключае 10 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Аздзяцічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 28 мая 2013
Насельніцтва (2009) 1 010
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Гісторыя правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Барысаўскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Барысаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці[1]. 9 красавіка 1963 года ў склад сельсавета з Дзмітравіцкага сельсавета Чэрвеньскага раёна перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Арэшкавічы, Манча, Наваселле і Прудок)[2]. 17 жніўня 1963 года ў склад Мётчанскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Леванова, Паднеўка і Шобікі)[3]. 10 чэрвеня 1965 года ў склад Дзмітравіцкага сельсавета Бярэзінскага раёна вернуты 4 населеныя пункты (вёскі Арэшкавічы, Манча, Наваселле і Прудок)[4]. 28 мая 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Мётчанскага сельсавета[5].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1010 чалавек[6], з іх 97,2 % — беларусы, 2,2 % — рускія[7].

Населеныя пункты правіць

Крыніцы правіць

  1. Памяць 1997, с. 773.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 9 красавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018).
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 жніўня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034).
  4. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
  5. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 29 чэрвеня 2015. (руск.)
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка г. Барысава і Барысаўскага р-на / Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.: Маст.: Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 800 с. — ISBN 985-11-0077-3.