Азярэцкая сядзіба
Сядзіба Аскеркаў — сядзіба ў аграгарадку Азярцы, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць.
Сядзіба | |
Сядзіба Аскеркаў | |
---|---|
55°11′35″ пн. ш. 27°46′29″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Азярцы |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Дата пабудовы | XIX стагоддзе |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000372 |
Гісторыя
правіцьТыповая правінцыяльная дробнамаянтковая сядзіба ў в. Азярцы, пабудаваная ў стылі класіцызму, характэрная для Беларусі. Уладальнік маёнтка Зыгмунт Аскерка збудаваў тут сваю рэзідэнцыю ў першай палавіне XIX стагоддзя.
Сядзібны дом — кампактны аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак пад двухсхільным дахам. Над цэнтральнай часткай яго пабудавана мансарда з трохвугольным франтонам і шырокім паўкруглым акном.
У архітэктуры сядзібы выкарыстаны класіцыстычныя ордарныя элементы: пілястры, прамавугольныя вокны ў прафіляваных ліштвах, сандрыкі над імі, рустоўка вуглавых і цэнтральнай часткі фасадаў. Пазнейшая дабудова прамавугольнага крыла надала сядзібе Г-падобную планіровачную арганізацыю.
У невялікім прысядзібным парку можна сустрэць маляўнічыя курціны і алеі з лістоўніцы еўрапейскай.
Літаратура
правіць- Жыгунова, А. Ці шануем мы спадчыну Зыгмунта Аскеркі? / А. Жыгунова // Веснік Глыбоччыны. — 2010. — 28 верас. — С. 3.
- Скрабатун, У. «Азерцы» гэта не толькі імя футбольнай каманды і вёскі, але і назва сядзібы [Яўгена] Аскеркі (?-1946), помніка архітэктуры позняга класіцызму / У. Скрабатун // Вольнае Глыбокае. — 2002. — 18-24 крас. — С. 6.
- Сядзіба ў в. Азерцы // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.]; мастак А. М. Хількевіч. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1995. — С. 71.