Азёры Расіі

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

На тэрыторыі Расіі — звыш двух мільёнаў азёр агульнай плошчай больш за 350 тыс. км2 (без уліку Каспійскага мора-возера). Агульныя запасы азёрных вод дасягаюць 26 тыс. км³. Большая частка азёр мае ледніковае паходжанне.

Шаман-скала на востраве Ольхон, возера Байкал

Найбуйнейшыя азёры Еўрапейскай часткі Расіі (размешчаныя ў асноўным на яе паўночным захадзе) — Ладажскае і Анежскае (плошчай 17 680 і 9720 км² адпаведна); Чудска-Пскоўскае возера на мяжы з Эстоніі (3550 км²); Ільмень (каля 1000 км², плошча змяняецца ў залежнасці ад ўзроўню вады), а таксама Тапозера, Выгозера і іншыя «азёрнага краю» Карэлія.

Найбуйнейшае возера Сібіры і Расіі (без уліку Каспія) — Байкал — з'яўляецца і самым глыбокім у свеце; у Байкале змяшчаецца 85 % прэснай азёрнай вады Расіі і 22 % сусветных запасаў прэснай вады. Даўжыня возера — 636 км, сярэдняя шырыня — 48 км; агульная плошча — 31,7 тыс. км²; найбольшая глыбіня — 1620 м (вялікай глыбінёй адрозніваецца таксама Целецкае возера (325 м) на Алтаі і Хантайскае возера (520 м) у Прэдтаймыр'і). Байкал размешчаны ў рыфтавай западзіне і мае ўзрост прыблізна 25-30 млн гадоў.

Аднак пераважная большасць расійскіх азёр адносіцца да невялікіх; шматлікія азёры на паўночна-захадзе Еўрапейскай часткі Расіі (асабліва ў Карэліі) і Заходне-Сібірскай раўніне. Сярод азёр пераважаюць прэсныя, але маюцца і салёныя, найбуйнейшае з якіх (1990 км²) — Чаны ў паўднёва-заходняй Сібіры[1]:65-80

Зноскі

  1. А. Д. Некипелов и др. Новая Российская Энциклопедия, т. 1. — М.: Энциклопедия, 2003. — 969 с. — ISBN 5-94802-003-7.