Акадэмічны летапіс

спіс Беларуска-літоўскага летапісу 1446 году, блізкі да Супраслеўскага летапісу

Акадэмі́чны ле́тапіс — спіс Беларуска-літоўскага летапісу 1446 года, блізкі да Супраслеўскага летапісу.

Акадэмічны летапіс. 1500-я
Матэрыял папера
Тэхніка рукапіс
Бібліятэка Расійскай акадэміі навук[d]

У яго ўваходзяць скарочаны агульнарускі летапіс, Смаленская хроніка, «Пахвала Вітаўту», смаленскія пагадовыя запісы за 1432—1446 гады і «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх». Ва ўрыўках збераглася частка гісторыі Маскоўскай Русі XIV — 3-й траціны XV стагоддзяў, які пачынаецца з 1339 года і ўключае падзеі да 1373 года, а таксама 1414—1418 гадоў і пасля 1427 года. Пачатковая частка з гісторыяй Кіеўскай Русі і «Аповесць пра Падолле» ў канцы рукапісу страчаныя. Як адзін з ранніх спісаў 2-й рэдакцыі Беларуска-літоўскага летапісу 1446 года змяшчае месцамі памылкі. Уваходзіць у склад рукапіснага зборніка 1550-х гадоў, які захоўваецца ў бібліятэцы Расійскай акадэміі навук у Санкт-Пецярбургу. Выдадзены ў 17-м (1907) і 35-м (1980) тамах «Поўнага збору рускіх летапісаў»[1].

Зноскі

  1. Чамярыцкі В. Акадэмічны летапіс // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.