Акадэмія навук Малдовы
Акадэмія навук Малдовы (рум.: Academia de Stiinte a Moldovei) — вышэйшая навуковая ўстанова Малдовы, вядучы цэнтр фундаментальных даследаванняў у галіне прыродазнаўчых і грамадскіх навук у краіне. Заснавана ў 1961 годзе на базе Малдаўскага філіяла Акадэміі навук СССР[1]. Знаходзіцца ў Кішынёве. Яшчэ ў чэрвені 1946 года Прэзідыум АН СССР прыняў развязак пра стварэнне ў Кішынёве Малдаўскай навукова-даследчыцкай базы Акадэміі навук СССР. Яе дырэктарам стаў акадэмік Акадэміі навук СССР В. П. Волгін. У кастрычніку 1949 года навукова-даследчыцкая база была ператворана ў Малдаўскі філіял Акадэміі навук СССР. З 1954 года яго ўзначаліў гісторык Я. С. Гросул.
Урачыстае адкрыццё акадэміі адбылося 2 жніўня 1961 года.
Вядучыя кірункі даследаванняў Акадэміі: комплекс праблем, злучаных з падвышэннем прадукцыйнасці сельскай гаспадаркі, хімізаванне сельскай гаспадаркі; хімія біялагічна актыўных рэчываў; фізіка паўправаднікоў; ужыванне электрычных палёў і разрадаў у розных галінах тэхнікі; хімія комплексных злучэнняў; эканоміка; гісторыя, літаратура і мова малдаўскага народа.
У савецкі час Акадэмія выдавала «Весткі» (на малдаўскай і рускай мовах, з 1962), часопісы «Электронная апрацоўка матэрыялаў» (з 1965), «Малдаўская мова і літаратура» (на малдаўскай мове, з 1958) і іншыя, падрыхтавала да выдання Малдаўскую савецкую энцыклапедыю.
На 1 студзеня 2005 года ў Акадэміі навук працавалі 2107 супрацоўнікаў, з якіх 952 даследчыкі і 540 дактароў навук.
Адрас
правіцьБул. Штэфан чэл Марэ 1, Кішынёў, MD 2001, Рэспубліка Малдова.
Каардынаты: 47°00′48″ пн. ш. 28°50′50,30″ у. д.HGЯO
Зноскі
- ↑ Академия наук Молдавской ССР — артыкул з БСЭ (3-е выданне)
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт
- Універсітэт Акадэміі навук Архівавана 22 ліпеня 2011. (рум.) (англ.)