Акадэмія спецыяльнай педагогікі імя Марыі Гжэгажэўскай у Варшаве
Акадэмія спецыяльнай педагогікі імя Марыі Гжэгажэўскай у Варшаве (польск.: Akademia Pedagogiki Specjalnej im. Marii Grzegorzewskiej w Warszawie) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова педагагічнага профілю з сядзібай у Варшаве.
Акадэмія спецыяльнай педагогікі імя Марыі Гжэгажэўскай у Варшаве | |
---|---|
польск.: Akademia Pedagogiki Specjalnej im. Marii Grzegorzewskiej w Warszawie | |
Арыгінальная назва | польск.: Akademia Pedagogiki Specjalnej im. Marii Grzegorzewskiej w Warszawie |
Міжнародная назва | The Maria Grzegorzewska University |
Заснаваны | 1922 |
Рэарганізаваны | 1970 |
Рэктар | Барбара Марцінкоўская |
Рэктар | Barbara Marcinkowska[d][1] |
Студэнты | 5 000 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Варшава |
Юрыдычны адрас |
вул. Шчэнслівіцкая 40, 02-353 г. Варшава, Польшча |
Сайт | aps.edu.pl |
Асноўнай мэтай навучальнай установы з’яўляецца падрыхтоўка кадраў для працы з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі і спецыяльнымі патрэбамі, якім неабходны адмысловы дагляд і дапамога.
Гісторыя
правіцьУ 1922 годзе рашэннем Міністэрства рэлігійных культаў і народнай адукацыі ў выніку аб’яднання Дзяржаўнага фанетычнага інстытута і Дзяржаўнай семінарыі спецыяльнай педагогікі быў створаны Дзяржаўны інстытут спецыяльнай педагогікі. Дырэктарам інстытута стала Марыя Гжэгажэўская. У 1970 годзе інстытут атрымаў статус вышэйшай прафесійнай школы, а ў 1976 годзе быў ператвораны ў Вышэйшую школу спецыяльнай педагогікі імя Марыі Гжэгажэўскай. У чэрвені 2000 года ўстанове была прысвоена сучасная назва — Акадэмія спецыяльнай педагогікі імя Марыі Гжэгажэўскай.
Структура
правіць- Інстытут педагогікі
- Інстытут сацыяльнай прафілактыкі і сацыяльнай працы
- Інстытут спецыяльнай педагогікі
- Інстытут філасофіі і сацыялогіі
- Інстытут дапамогі развіццю чалавека і адукацыі
- Інстытут псіхалогіі
- Інстытут мастацкай адукацыі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Акадэмія спецыяльнай педагогікі імя Марыі Гжэгажэўскай у Варшаве
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка акадэміі
- ↑ https://radon.nauka.gov.pl/dane/profil/e45fc816-fbf4-4e46-adfa-89c07c084f45 Праверана 17 верасня 2022.
- ↑ GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286