Марыя Гжэгажэўская
Мары́я Гжэгажэ́ўская (польск.: Maria Grzegorzewska; 18 красавіка 1888 — 7 мая 1967) — польская асветніца, якая папулярызавала ў Польшчы рух спецыяльнай педагогікі. Нарадзілася ў сям’і з Жамойці, і праз сваіх бацькоў падвергнулася моцнаму ўплыву гуманітарызма. Пасля наведвання падпольных школ, каб атрымаць адукацыю па-польску, яна працягнула адукацыю ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве, а ў 1913 годзе далучылася да сваёй зямлячкі Юзэфы Ятэйкі ў Бруселі, каб навучацца на Міжнародным педалагічным факультэце. Калі навучанне ў Бельгіі перапынілася праз Першую сусветную вайну, Гжэгажэўская накіравалася ў Парыж, дзе атрымала ступень доктара навук у Сарбоне ў 1916 годзе.
Марыя Гжэгажэўская | |
---|---|
польск.: Maria Stefania Grzegorzewska | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | польск.: Maria Stefania Grzegorzewska |
Род дзейнасці | псіхолаг, выхавальніца, выкладчыца ўніверсітэта |
Дата нараджэння | 18 красавіка 1888[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 мая 1967[1] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
Пасля стварэння Другой польскай рэспублікі ў 1918 годзе Гжэгажэўская вярнулася ў Польшчу, маючы намер стварыць праграмы, якія б адпавядалі патрэбам дзяцей-інвалідаў, і правесці адукацыйныя рэформы дзеля паляпшэння іх жыцця. У 1919 годзе яна пачала працаваць у Міністэрстве рэлігійных спраў і народнай адукацыі, стварыўшы ўстановы догляду дзецяй-інвалідаў, школы спецыяльнай педагогікі і навучальныя праграмы для настаўнікаў. Выкарыстоўваючы ўласную метадалогію, яна распрацавала навучальны план, які ў 1922 годзе быў рэалізаваны ў Дзяржаўным інстытуце спецыяльнай педагогікі. Дзяячка кіравала гэтым інстытутам ад яго заснавання па сваю смерць.
Падчас Другой сусветнай вайны Гжэгажэўская працавала медыцынскай сястрой, актыўна ўдзельнічала ў польскім руху супраціву і выкладала ў Варшаве. Далучылася да Жэготы і аказвала дапамогу яўрэям. У 1957—1960 гадах працавала штатным прафесарам Варшаўскага ўніверсітэта. Яе праца ў галіне навукі і польскай сістэмы адукацыі была адзначана шматлікімі ўзнагародамі і адзнакамі.
Зноскі
- ↑ а б Педагоги и психологи мира — 2012.
Спасылкі
правіць- Марыя Гжэгажэўская. PWN.